План канспект урока па беларускай літаратуры 7 клас

Обновлено: 05.07.2024

Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику

Зарегистрироваться 15–17 марта 2022 г.

Тэхналагічная карта ўрока па беларускай літаратуры 7 клас

настаўніцы УА “Сярэдняя школа № 35 г. Магілёва”

Грыгор’евай Ірыны Яўгеньеўны

Тэма: Іван Навуменка “Настаўнік чарчэння”.

-адзначыць ролю настаўніка ў фарміраванні жыццёвых перакананняў вучняў.

абапіраючыся на міжпрадметныя сувязі з гісторыяй, чарчэннем паказаць значнасць асобы Апалінарыя Феакціставіча ў жыцці вучняў;

развіваць уменне бачыць аўтарскую ацэнку героя; развіваць уменне параўновываць, аргументаваць свае думкі;

вызначыць ролю мастацкай дэталі ў раскрыцці вобразаў галоўных герояў.

ствараць умовы для выхаванняграмадзянскай высакароднасці і жыццёвай мэтанакіраванасці

Задачы асобаснага развіцця:

стварыць сітуацыю для ўзаеманавучання, творчасці,садзейнічаць фарміраванню ўмення вучняў вырашаць праблему і разважаць.

Тып урока: інтэграваны ўрок-практыкум

Абсталяванне : Рабочы сшытк. Беларуская літаратура. 7 клас/ Н.А. Міхновіч. Аверсэв2017,падручнік: Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік 7 клас/ М.А.Лазарук, Т.У.Логінава,Г.А. 2017, карта “Ацэнка”, Партрэты І.Навуменкі. Скарбонка “Згубленыя рэчы”, малюнкі вучняў.

1 этап. Арганізацыйны. ( 2 хвіліны) Мэта : псіхалагічная настроенасць на ўрок.

Задача : стварэнне добразычлівай рабочай атмасферы; наладжванне кантакту з аўдыторыяй.

1.Вітаецца з вучнямі,

выказвае спадзяванне на ўзаемападтрымку на ўроку.

1. Слухаюць, успрымаюць словы настаўніка,настройваюцца на ўзаемадзеянне

2 этап. Арыенціровачна-матывацыйны (да 5 хвілін)

Мэта : псіхалагічная і пазнаваўчая гатоўнасць вучняў да атрымання новых ведаў, матывацыя на вучэбную дзейнасць, вызначэнне ці прыняцце мэты ўрока.

Задача : арганізаваць уваходную дыягностыку і арганізаваць паўтарэнне апорных ведаў.

1.Звяртае ўвагу вучняў на запісаныя на дошцы словы Івана Навуменкі: …У нас з вамі ёсць адна такая рэч, якую нельга адарваць ні ад вас, ні ад мяне. Гэта наша Радзіма. Беражыце яе чэсць, нясіце яе славу наперад. ( дадатак 1)

2.Дапамагае вучням праз пытанні ўсвядоміць мэты ўрока:

Ці згодны вы з аўтарам гэтых слоў?

Якія веды і аб чым можна атрымаць на ўроку?

Уявіце сябе на 40 хвіліне ўрока, падумайце , чаму вы маглі навучыцца да гэтага часу?

3. Франтальнае апытванне.Задае вучням пытанні па дамашняму заданню ( дадатак 2)

4.Просіць вучняў расказаць пра Авідзія, узнікненне чарчэння.

5. Настаўнік чарчэння сцісла расказвае вучням пра ўзнікнкнне чарчэння і неабходнасць яго ў паўсядзённым жыцці

1.Слухаюць і ўспрымаюць словы

І. Навуменкі

2. Адказваюць на пастаўленыя настаўнікам пытанні, фармулююць мэты ўрока.

Магчымыя адказы вучняў:

Вызначыць ролю настаўніка ў жыцці вучня;

Раскрыць псіхалогію і метады навучання Апалінарыя Феакціставіча;

Вызначаць аўтарскую пазіцыю ў творы;

3. Адказы вучняў

4.Індывідуальная праца. 2-3вучні адказваюць

5. Вучні слухаюць, прыводзяць прыклады патрэбнасці ведаў па чарчэнні на ўроках матэматыкі, пры рамонце машын, у архітэктуры, у стварэнні выкрайкі адзення іг.д.

3 этап Аперацыйна-пазнаваўчы

Мэта : дасягненне мэтаў урока на абраным вучнямі ўзроўні засваення.

Задача: перадаць веды па новай тэме, арганізаваць мэтанакіраваную пазнаваўчую дзейнасць вучняў, іх трэніроўку ў тых дзеяннях, авалодванне якімі з’яўляецца мэтай урока.

1.. Арганізуе работу ў групах : 1 группа- Апалінарый Феакціставіч,

2 група- Косця Кветка ( дадатак 3)

2.Прапануе вучням для разгляду пытанні:

Ахарактарызуйце Апалінарыя Феакціставіча як настаўніка і чалавека( 1 група ) Косцю Кветка ( 2 група ) ( знешні выгляд, мова, жыццёвыя прынцыпы, адносіны да справы, узаемаадносіны з вучнямі, паводзіны у эктрымальных сітуацыях.)

3.Прапануе супаставіць апісанне герояў з малюнкамі вучняў, 4.Знайсці прадметы са скарбонкі “Згубленыя рэчы ”( самалёт, табакерка, расчоска, званочак, карта Чорнага мора, кашкалёк і інш.), растлумачыць іх прыналежнасць да герояў твора.

5. Прапануе адказаць на праблемнае пытанне ўрока. Якую галоўную навуку пераняў ад настаўніка Косця Кветка?

Працуюць з тэкстам“Настаўнік чарчэння”

Шукаюць адказы,адказываюць на пытанні па тэксту, запаўняюць табліцу( табліца 5. Рабочы сшытак, с.72)

3. Адказваюць на пытанні настаўніка.

Устанаўліваюць адпаведнасць паміж мастацкім тэкстам і малюнкамі. 4. Раскрываюць значэнне мастацкай дэталі пры раскрыцці характара героя,выказваюць свае ацэначныя меркаванні.

5..Адказваюць на праблемнае пытанне ўрока.- Адлюстраванне ў вобразе Косці Кветкі ідэі настаўніка —любіць сваю Радзіму і быць гатовым аддаць за яе жыццё.

4 этап Кантрольна-ацэначны (да 10 хвілін)

Мэта этапа :высвятленне дзецьмі сваёй кампетэнтнасці ці сваіх памылак, звязаных з новым вучэбным матэрыялам.

Задача этапа: стварыць умовы для карэкцыі і самаацэнкі ведаў, уменняў і творчай дзейнасцівучняў.

1.Прапануе вуням творчую працу

“ Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны…” ( дадатак 4)

2. Падводзіць вынік урока, арганізуе рэфлексію.

3. Дае якасную ацэнку працы класа і асобных вучняў.

1. Запісваюць у сшытак некалькі сказаў. Чытаюць, аналізуюць адказы.

Прыкладныя адказы: “ У мірны час трэба умець адстаяць гонар краіны на спаборніцтвах, фестывалях, алімпіядах, конкурсах”, “ Добра вучыцца і працаваць на карысць сваёй краіны”, “ Служыць у арміі, навучыцца абараняць сваю Радзіму” і інш.

2. У сшытках запісваюць, самыя важныя і цікавыя моманты, высновы ўрока.

3.Запаўняюць карту “Ацэнка “ ( дадатак 5)

5 этап Дамашняе заданне

Мэта этапа : выбар дамашняга заданя

Задача этапа: забяспечыць самавызначэнне вучняў на дамашняе заданне.

1.Прапануе вучням дамашняе заданне на выбар

2 Дзякуе за супрацоўніцтва, жадае ім далейшых поспехаў, развітваецца.

1. Выбіраюць варыянт дамашняга задання.

Дадатак №1 словы Івана Навуменкі: …У нас з вамі ёсць адна такая рэч, якую нельга адарваць ні ад вас, ні ад мяне. Гэта наша Радзіма. Беражыце яе чэсць, нясіце яе славу наперад.

Дадтак№2 Пытанні для самападрыхтоўкі( д/з)

Прачытайце тэкст апавядання І. Навуменкі “Настаўнік Чарчэння”

Знайдзіце звесткі пра рымскага паэта Авідзія. Чым цікава яго біяграфія?

Што вы ведаеце пра Латынь? Чаму яе называюць “мёртвай мовай”?

Навошта патрэбна вывучаць чарчэнне?

Падбярыце рэчы , уласцівыя героям гэтага твора.

Зрабіце малюнкі да цікавых эпізодаў твора

Дадатак№3 Патанні для работы ў групах

1 група – Вылучыце ўступную, асноўную і заключную частку твора “ Настаўнік чарчэння”. Запоўніце табліцу 5 (Рабочы сшытак, с.72 прыкладамі з тэкста пры апісанні настаўніка)

2 група- Знайдзіце ў тэксце апісанне знешнасці Косці Кветкі, запоўніце табліцу 5. Вызначце, чаму Косця Кветка стаў настаўнікам?

Дадатак №4 Творчае заданне. Сачыненне- мініяцюра

“ Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны…”

Дадатак №5 “Ацэнка”

адзін аргумент і прыклад, які падмацаванывывадам;

дакладнае і поўнае разуменне пытання, разнастайная аргументацыя прыкладамі з тэксту, заснаваная на аналізе мастацкіх прыёмаў, вывадамі;

Уменне супастаўляць творы розных відаў мастацтва, прэзентаваць матэрыял па тэме ўрока, уменне весці дыскусію, творчы падыход да выніковага задання

Дадатак 6. Дамашняе заданне

1. Які чарцёж свайго будучага жыцця склалі б вы? ( 3-5 сказаў)

2. Расшыфруйце выраз- пажаданне на чарцяжы настаўніка чарчэння нашай школы ( Адказ: Лёс Радзімы ў нашых руках)

Беларуская літаратура: планы-канспекты ўрокаў. 7 клас (I паўгоддзе) 2021

Прапанаваныя распрацоўкі ўрокаў пабудаваны ў залежнасці ад тэмы, накіраваны на рэалізацыю пастаўленай мэты і дасягненне навучальнай, развіваючай і выхаваўчай задач. Планы-канспекты распрацаваны з улікам патрабаванняў адукацыйнага стандарта, канцэпцыі вучэбнага прадмета "Беларуская літаратура" і рэалізуюць арганізацыю кампетэнтнага падыходу да навучання айчыннага слоўнага мастацтва.

Матэрыял будзе карысны настаўнікам беларускай літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў па спецыяльнасці "Беларуская філалогія".

Читайте также: