Тарас на парнасе план конспект урока

Обновлено: 07.07.2024

Тарас на Парнасе

Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса, Што палясоўшчыкам служыў? На Пуцявішчы, у Панаса, Ён там ля лазьні блізка жыў. Што ж, чалавек ён быў рахманы, Гарэлкі ў губы ён ня браў, Затое ў ласцы быў у пана — Яго пан дужа шанаваў. Любіла тож Тараса й паня, І войт ні разу не збрахаў, Затое ж ён балота з раньня Да цёмнай ночы пільнаваў. Чуць золак — стрэльбу ён за плечы, Заткне сякеру за паяс, — Заўсёды ходзіць бор сьцярэгчы Ды птушак біць з ружжа Тарас. Хадзіў ці многа ён, ці мала, Ды толькі нешта адзін раз Бяда ў бары яго спаткала. Во як казаў нам сам Тарас.

«На самага Кузьму-Дзям'яна Пайшоў я біць цецерукоў. Устаў я нешта дужа рана, — Здаецца, зь першых петухоў. Іду сабе я панямногу, Але й на пень крыху прысеў, Аж тут — лоп-лоп! — цераз дарогу Як быццам цецярук зьляцеў. Злажыўся стрэльбай — кляпсь! — ня паліць, Крамзель з другога! — не пякець! Гляджу — аж вось з-за елі валіць Як ёсьць хароміна-мядзьведзь! Хоць не труслівы я дзяціна, Але затросься, як асіна, Зубом, як цюцька, лапачу. Аж бачу — зломана лясіна, І ўздумаў: дай-ка ўскачу!

Скакнуў — ня трапіў, пасьлізнуўся І ў яму старчаком лячу! Ляцеў, ляцеў — як разануўся, — Аж стала зелена ўваччу! Ляцеў ці доўга я, ці мала, Таго ніяк не ўцямлю, Але ўжо ладно расьсвітала, Як я зваліўся на зямлю. Устаў зь зямлі, абкалаціўся, — Бо быў у гразі я, як свіньня, І доўга сам сабе дзівіўся — Дзе апынуўся гэта я? Рукой паскробшы каля вуха, Дастаў зь кішэні рагавень І храпы напіхаў цяртухай, — Бо ўжо ня нюхаў цэлы дзень! Як прасьвятлелі мае вочы, Мядзьведзя ўжо я не шукаў. Закінуў стрэльбу я за плечы І па бакох глядзець пачаў.

Авохці мне! Як там прыгожа! Як быццам хто намаляваў! Чырвоны краскі, мак і рожа, — Ну, як сукенку хто паслаў! І птушкі ёсьць там, дужа стройна Пяюць, палепш за салаўя! А-ай! авохці мне! авой-я! Куды патрапіў гэта я? Стаяў я доўга і дзівіўся, Разявіў зяпу і глядзеў, Аж вось адкулечка з'явіўся — Ці то прышоў, ці прыляцеў — Хлапчына нейкі круглалікі, Увесь кудравы, як баран, І за плячыма ў яго вялікі Прычэплен лук быў і калчан. — Адкуль, куды дарога гэта? — Спытаў я ў хлопчыка той час. — Дарога гэта з таго сьвета, І проста йдзе аж на Парнас! — Сказаўшы, хлопчык таго часу На крыллях шпарка паляцеў Дарогу ж паказаць Тарасу, Ня меўшы часу, не хацеў.

Памысліў я тады нямнога: Што за шайтан Парнас такі? Пусьціўся я проста той дарогай, Узяўшы ў рукі добры кій. Прайшоў вёрст дзевяць той дарогай, Аж бачу я — гара стаіць, А пад гарой народу многа, Як бы кірмаш які кішыць. Прыйшоў я бліжэй, што за ліха: Народ ня просты, ўсё паны. Хто дужа шпарка, хто паціху, Усе лезуць на гару яны І, як у школе, галасуюць, Гатоў адзін другого з'есьць, Бо кожны морду ўперад суець, Каб першым на гару ўзлезьць.

Во нешта разам зашумелі, Народ раздаўся на канцы, І, як бы птушкі, праляцелі Чатыры добрых малайцы. Народ то быў усё не такоўскі: Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі І Гогаль шпарка каля нас Прайшлі, як павы, на Парнас. Ну, словам, многа тут народу Сабралась лезьці на Парнас: Былі паны, было й зброду, Як часам і на сьвеце ў нас. Праміж людзей і я штурхаўся І ціснуўся, што ёсьць пары; Вось чуць-ня-чуць такі прабраўся І лезу проста да гары.

  • Для учеников 1-11 классов и дошкольников
  • Бесплатные сертификаты учителям и участникам

Дзяржаỳная ỳстанова адукацы i

выдатны помн i к беларускай л i таратуры

(урок у I Х класе)

Настаỳн i к беларускай мовы i л i таратуры

Задачы: шляхам анал i зу тэксту падвесц i вучня ỳ да разумення паэмы як твора, у як i м а ỳ тар сцвярджае i дэю народнасц i л i таратуры; акцэнтаваць увагу на г i сторыка- л i таратурнай i этнаграф i чнай кашто ỳ насц i твора; садзейн i чаць разв i ццю ма ỳ ленчай культуры i фарм i раванню акты ỳ насц i вучня ỳ ; разв i ваць навык i самастойнай працы i ỳ менне працаваць у творчай групе; выхо ỳ ваць пачуццё ц i кавасц i i паваг i да л i таратурнай i этнаграф i чнай спадчыны свайго народа.

I. Падрыхтоỳчы этап.

II . Арганизацыйны этап.

Паведамляюцца тэма i мэта ỳрока, а таксама парадак яго правядзення.

III . Уступнае слова настаун i ка.

Настаỳн i к. У 1517 годзе Францыск Скарына выдаỳ сваю першую друкаваную кн i гу. На якой мове яна была надрукавана? (На старабеларускай мове.)

IV . Г i сторыя стварэння i бытавання паэмы.

Выступленне вучняỳ-л i таратуразнаỳцаỳ

V . Анал i з зместу паэмы.

1. Вобраз палясоỳшчыка Тараса.

Выразнае чытанне вучнем урыỳка з паэмы.

Франтальная гутарка:

Ÿ Хто так i Тарас? (Палясоỳшчык.)

Што яшчэ мы даведваемся пра Тараса з урыỳка? (Жыỳ ля Пуцяв i шча, сумленна нёс сваю службу, працаваць яму даводз i лася з ран i цы да вечара.)

Якая бяда напаткала Тараса аднойчы? (Сустрэча з мядзведзем стала прычынай таго, што Тарас правал i уся у нейкую яму, праз тое апынуỳся ля Парнаскай гары.)

Цярпл i васць, упартасць, сц i пласць, добрасуседскасць, сумленнасць, м i ралюбства, цягав i тасць, працав i тасць, свабодалюбства, верацярп i масць, справядл i васць, гаспадарл i васць, жыццялюбства, кемл i васць, таленав i тасць, гасц i ннасць, кансерватызм, панурасць, памярко ỳ насць, смеласць, ц i ка ỳ насць, дасц i пнасць, адкрытасць душы.

2. Хв i л i на адпачынку.

3. Сцэна ля Парнаскай гары.

Выразнае чытанне вучнем уры ỳ ка з паэмы (5-ы раздзел).

Выступленне вучняỳ-л i таратуразнаỳцаỳ.

4. На Парнаскай гары.

Настаỳн i к. Вобразы антычных багоỳ, уведзеныя ỳ паэму i пададзеныя ỳ кам i чным выглядзе, таксама стал i формай выкрыцця прых i льн i каỳ аф i цыйнай народнасц i , як i я сва i х герояỳ-памешчыкаỳ выдавал i за лепшых прадстаỳн i кой народа, нярэдка апранаючы i х у сялянскую вопратку.

Група даследчыкаỳ м i фалог ii расказвае, як паказаны старажытныя антычныя баг i аỳтарам паэмы. Для гэтага яны рыхтуюць параỳнальную табл i цу.

Настаỳн i к. Так i м чынам, мы бачым, што баг i у паэме – гэта звычайныя сяляне, як i я займаюцца звыклым i сялянск i м i справам i : даглядаюць гаспадарку, чыняць сец i , плятуць лапц i . I , аказваецца, яда багоỳ- традыцыйныя беларуск i я стравы.

Выразнае чытанне на памяць урыỳка (11-ы раздзел).

Група кул i нарных экспертаỳ расказвае пра нацыянальныя стравы, як i м i ласуюцца баг i ỳ паэме.

Капуста – першая страва з к i слай капусты.

Кулеш – гэта звычайна ячнае або гарохавая каша ca скваркам i , Але тут мясцовая назва заскваранай крупен i .

Крупеня-суп з круп, як i забельвал i малаком альбо заскварвал i .

Жур – рэдк i аỳсяны к i сель.

А таксама Багам был i прапанаваныя каша з салам, гусяц i на смажаная, каỳбасы, аỳсяныя бл i ны.

VI . Тэставая работа.

VII . Падагульненне.

Прэзентацыя да ўрока па беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме "Паэма К.Вераніцына "Тарас на Парнасе".
Прэзентацыя да ўрока па беларускай літаратуры ў 9 класе па тэме "Паэма К.Вераніцына "Тарас на Парнасе".

Оценить 319 0

У вас недостаточно прав для добавления комментариев
Чтобы оставлять комментарии, вам необходимо авторизоваться.
Если у вас еще нет учетной записи на нашем сайте, предлагаем зарегистрироваться.
Это займет не более 5 минут.

Для скачивания материалов с сайта необходимо авторизоваться на сайте (войти под своим логином и паролем)

Если Вы не регистрировались ранее, Вы можете зарегистрироваться.
После авторизации/регистрации на сайте Вы сможете скачивать необходимый в работе материал.

Заказать рецензию на методическую разработку
можно здесь

Пройдите курс дополнительного образования по теме: Оказание первой помощи в образовательных учреждениях

Оказание первой помощи в образовательных учреждениях Пройти обучение

Благодарность руководству образовательного учреждения за поддержку и развитие профессионального потенциала педагогического работника

Диплом за отличное владение и эффективное применение современных педагогических методик в условиях реализации ФГОС

  • Свидетельство о регистрации средства массовой информации ЭЛ № ФС 77 — 58841 от 28 июля 2014 года выдано Федеральной службой по надзору в сфере связи, информационный технологий и массовых коммуникации (Роскомнадзор).
  • Лицензия на осуществление образовательной деятельности № 4276 от 19.11.2020 года. Серия 78 ЛО № 0000171 Выдана Комитетом по образованию Правительства Санкт-Петербурга
  • В соответствии с Федеральной целевой программой развития системы образования на 2011–2015 гг. и проектом концепции федеральной целевой программы развития образования на 2016–2020 гг.

Читайте также: