План конспект по мая радзіма беларусь ефрасіння полацкая

Обновлено: 07.07.2024

Мэта: знаёмства з рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю Ефрасінні Полацкай.

Задачы: паказаць, у чым заключаецца сутнасць і значэнне асветніцкай і рэлігійнай дзейнасці Ефрасінні Полацкай, раскрыць вялікую гуманістычную ролю яе намаганняў,накіраваных на служэнне свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне;

-фарміраваць разуменне роляў жыцця і дзейнасці гістарычнай асобы ў гісторыі;

-садзейнічаць выхаванню маральных якасцей і пачуццём асабістага грамадзянскага абавязку перад сваёй Радзімай.

  • Для учеников 1-11 классов и дошкольников
  • Бесплатные сертификаты учителям и участникам

Мэта: на прыканцы ўроку с фармірава ць ў свядомасці вучняў уяўлення аб рэлігійнай і асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай.

— забяспечыць засваенне вучнямі першапачатковых звестак аб жыцці і лёсе Ефрасінні Полацкай, аб Спаса-Ефрасіннеўскай царкве і Крыжы як культурных каштоўнасцях беларускага народа;

— стварыць умовы для фарміравання ўменняў вылучаць галоўнае ў прачытаным тэксце, рабіць вывады;

— шляхам аналізу гістарычных падзей развіваць у вучняў аналітычныя здольнасці;

— закласці асновы для ўсведамлення вучнямі правіл маральных

паводзін на прыкладзе жыцця і дзейнасці Ефрасінні Полацкай.

Абсталяванне: інтэрактыўная дошка; камп'ютар; вучэбны дапаможнік; рабочы сшытак; кніга для чытання; атлас; карткі для індывідуальнай работы.

Спасылка на ўрок:

1. Арганізацыйны этап.

На дошцы — запіс:

— Аб якіх дзвюх гістарычных падзеях нагадвае гэтая дата?

(Бітва на Нямізе і першае ўпамінанне ў летапісе аб Мінску.)

2. Этап праверкі дамашняга задання.

— Выкарыстоўваючы схему з пропускамі, раскажыце пра жыццё


і кірункі дзейнасці князя Усяслава Чарадзея.

— Адкажыце на пытанні на с. 46 вучэбнага дапаможніка.

— Адгадайце гістарычную загадку: чаму ў час княжання Усяслава Чарадзея заключэнне пагаднення або дамовы замацоўвалася цалаваннем

крыжа? (Святы крыж — гэта сімвал хрысціянскай веры. Яго цалаванне

лічылася залогам выканання пагаднення або дамовы.)

3. Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе.

На дошцы запісаны імёны:

ГАРЫСЛАВА, ПРАДСЛАВА, АНАСТАСІЯ, РАГНЕДА

— Знайдзіце лішняе імя. (Прадслава.)

Пастаноўка задач урока.

Знаёмства з планам урока:

1. У грозны час разам з народам.

2. Жыццё, аддадзенае людзям.

3. Крыж Ефрасінні Полацкай.

Вучням прапаноўваецца праблемнае пытанне, на якое яны павінны адказаць

— Ці можна Ефрасінню Полацкую назваць асветніцай?

4. Этап засваення новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

— Як у наш час вырашаюцца самыя важныя пытанні жыцця дзяржавы?

Настаўнік расказвае, што ў старадаўнія часы гэтыя пытанні вырашаліся на

Дадатковы матэрыял для настаўніка:

У Полацку для вырашэння самых важных пытанняў жыцця княства склікаўся

вечавы сход. На яго збіраліся дарослыя мужчыны. Веча мела права здымаць

і прызначаць князя, заключаць дамовы з іншымі гарадамі і дзяржавамі. Калі веча не падтрымлівала князя, ён павінен быў пакінуць горад.

— Прачытайце абзац 1 апавядання на с. 46 вучэбнага дапаможніка

— У знакамітага князя Усяслава Чарадзея была ўнучка Прадслава.

Прачытайце абзац 2 апавядання на с. 46—47 вучэбнага дапаможніка

і апішыце, якой дзяўчынкай яна была. Чаму ў старажытным Полацку параненых воінаў лячылі ў саборы Святой Сафіі? (Сцены сабора

абаранялі параненых, а вернікі дапамагалі ў лячэнні.)

Дадатковы матэрыял для настаўніка:

Самастойная работа

На картках у вучняў запісаны пытанні:

x Для чаго Прадслава пайшла ў манастыр?

x Якое новае імя яна атрымала?

x Чым яна там займалася?

x Каму дапамагала Ефрасіння?

x Чаму яна вучыла дзяцей?

Чытаючы абзацы 3—5 апавядання на с. 46—48 вучэбнага дапаможніка, вучні

знаходзяць адказы на гэтыя пытанні.

— Выкажыце ўласныя адносіны да ўчынку, які зрабіла Ефрасіння, калі

жыла ў саборы Святой Сафіі: «І ўвайшла яна туды… і пачала пісаць кнігі

— Ефрасіння Полацкая была мудрай настаўніцай. Яна разумела, што

навучыць дзяцей чытаць і пісаць важна, але гэтага недастаткова для

— Як яна рыхтавала дзяўчынак да самастойнага жыцця?

— Ефрасіння Полацкая вучыла не толькі дзяцей, але і дарослых.

Чаму яна магла іх вучыць? (Заклікала спыняць крывавыя войны: «Зброя

— Чым навучанне ў наш час адрозніваецца ад тагачаснага?

— Колькі пражыла Ефрасіння, дакладна ніхто не ведае. Але добрая

памяць аб ёй засталася. Яна стала першай жанчынай сярод усходніх

славян, якую царква абвясціла святой. Па жаданні князёўны-манашкі

ў Полацку, недалёка ад ракі Палаты, была пабудавана царква. Гэтую

царкву завуць Спаса-Ефрасіннеўскай. Гэта самы прыгожы будынак

12 ст., які захаваўся да нашага часу.

Дадатковы матэрыял для настаўніка

1. Старажытны рукапіс сведчыць, што аднойчы ноччу ўбачыла Ефрасіння

Работа з атласам (заданне на с. 48 вучэбнага дапаможніка).

Работа ў парах

Вучні чытаюць тэкст апавядання на с. 49 вучэбнага дапаможніка і тэкст рубрыкі

x Калі быў зроблены крыж?

x Хто яго заказаў?

x Хто выканаў заказ?

x Што гаварылася ў паданні пра крыж?

x Хто аднавіў крыж?

x Дзе захоўваецца яго копія?

x Дзе знаходзяцца астанкі святой Ефрасінні?

x Як яны называюцца?

Дадатковы матэрыял для настаўніка

1. Напрыканцы жыцця Ефрасіння вырашыла здзейсніць рэлігійны подзвіг: адправіцца ў далёкае і цяжкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой

зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна і памерла, напэўна, у 1167 г. (па іншых звестках — у 1173 г.). Пазней астанкі Ефрасінні былі перавезены ў Полацк. Ефрасінню Полацкую праваслаўная царква абвясціла святой. Каталіцкая царква таксама прызнала яе святой. Вернікі лічаць Ефрасінню Полацкую нябеснай заступніцай беларускай зямлі.

5. Этап першаснай праверкі разумення вывучанага.

Адказы на пытанні 1—4 на с. 50 вучэбнага дапаможніка.

6. Этап замацавання новых ведаў і спосабаў дзеянняў.

— Сімвалам чаго з’яўляецца Крыж Ефрасінні Полацкай? (Сімвалам

хрысціянскай веры і святыняй беларускага народа.)

— Якія адносіны да крыжа маюць майстры Лазар Богша і Мікалай

Кузьміч? (Лазар Богша па заказе Ефрасінні Полацкай стварыў крыж, а сучасны брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч аднавіў вобраз святога крыжа.)

7. Этап прымянення ведаў і спосабаў дзеянняў.

Работа ў групах

1. Крыж выраблены ў … г. (1161).

2. Крыж заказаны … (Ефрасінняй Полацкай).

3. Крыж зроблены майстрам … (Лазарам Богшам).

4. Вышыня крыжа … (51 см).

5. Крыж быў аздоблены … (пазалочанымі, сярэбранымі пласцінамі,

— Адгадайце гістарычную загадку: над верхняй перакладзінай кры жа

ёсць літары ІС і ХС. Здагадайцеся, што яны абазначаюць. (ІС — Ісус,

— Адкажыце на пытанне, пастаўленае ў пачатку ўрока: ці можна

назваць Ефрасінню Полацкую асветніцай? Чаму? (Можна: яна перапісвала кнігі, адчыняла школы, вучыла дзяцей.)

8. Этап абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

— Дакажыце, што тое, чаму вучыла людзей Ефрасіння Полацкая, не страціла свайго значэння і ў наш час, больш чым праз 800 гадоў пасля яе смерці. (Людзі не заўсёды паважаюць адзін аднаго; ёсць бедныя, якім трэба дапамагаць; на зямлі вядуцца войны.)

9. Этап кантролю і самакантролю ведаў і спосабаў дзеянняў.

Выкананне заданняў у рабочым сшытку на с. 28—29.

10. Этап карэкцыі ведаў і спосабаў дзеянняў.

Настаўнік арганізуе работу з мэтай ліквідацыі прабелаў у ведах вучняў.

11. Этап інфармавання аб дамашнім заданні.

Заданне на выбар:

2. Выканаць адно з практычных заданняў на с. 50—51 вучэбнага дапаможніка.

12. Этап падвядзення вынікаў урока.

Настаўнік аналізуе работу класа і асобных вучняў, выстаўляе адзнакі, звяртаецца да мэты ўрока, разам з вучнямі ацэньвае ступень яе дасягнення.

13. Этап рэфлексіі.

На кожную літару імя ЕФРАСІННЯ падбіраецца асацыяцыя, звязаная з матэрыялам урока.

  • Для учеников 1-11 классов и дошкольников
  • Бесплатные сертификаты учителям и участникам

Тэма: Ефрасіння Полацкая

1)Пазнаёміць вучняў з жыццевым шляхам Ефрасінні Полацкай;

2)Садзейнічаць развіваццю ў вучняў лагічнага мыслення, правільнага, выразнага чытання.

3)Спрыяць выханню ў вучняў пачуцця любові да сваёй Радзімы і яе мінулага.

Абсталяванне: відэофільм, раздатачны матэрыял,картачкі з заданнямі, партрэт Ефрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея. Малюнкі Спаса-Ефрасінеўскай царквы, крыжа Ефрасінні Полацкай, сабора святой Сафіі ў Полацку, падручнік.

I .Арганізацыйны момант (эмацыйны настрой дзяцей на ўрок).

II .Праверка дамашняга задання (картачкі з заданнямі і пераказ).

III . Актуалізацыя раней атрыманых ведаў (адказы на пытанні , схема).

IV . Тлумачэнне новага матэрыялу (жыццевы шлях Ефрасінні полацкай, пытанні па тэксту, прагляд відэофільма)

Фізкультхвілінка .

V .Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага (Красворд, адказы на пытанні).

VI .Падвядзенне вынікаў урока (Пытанні, вынік урока).

VII . Рэфлексія (Смайлікі)

VIII . Дамашняе заданне (старонка 50-54 ).

I .Арганізацыйны момант

Увага! Празвінеў званок!

Ты гатоў пачаць урок?

Калі ў парадку твае рэчы,

Спадручней працаваць, дарэчы.

- Дзеці, каб наша праца на ўроку была цікавай, займальнай, вы павіны уважліва мяне слухать і добра сябя паводзіць на ўроку.

II .Праверка дамашняга задання

- Сёння на ўроку мы з вамі працягнем падарожжа ў старажытны горад Полацк.

- . Успомніце тое, што мы вывучалі на мінулым уроку.

- І так, думкамі мы ў Полацку, у кожнага на парце ёсць лісток ведаў. Успомніце тое, што мы вывучалі на мінулым уроку і адзначце тыя сцвярджэнні, якія вы ўжо ведаеце.

- Добра, зараз мы праверым як вы засвоілі тэму мінулага ўрока.

- Я раздам 4 карткі з заданнямі .

- Хто хоча расказаць чаму полацкага князя Усяслава празвалі Чарадзеем?

- Раскажыце пра дружыну полацкага князя.

- Апішыце і раскажыце пра сабор святой Сафіі ў Полацку .

- Зачытайце, якія сцвярджэнні вы ўжо ведаеце. (Адказы вучняў).

- А цяпер зачытайце сцвярджэнні, якія мы яшчэ не вывучалі.

III . Актуалізацыя ведаў

- Паглядзіце ўважліва на сцвярджэнні, якія вы станоўча не адзначылі і адкажыце, аб чым або аб кім будзе ісці размова на сённяшнім уроку? (Адказы вучняў)

- На гэтым уроку мы даведаемся яшчэ пра аднаго славутага жыхара Полацка - Ефрасінню Полацкую; пазнаёмімся з яе дзейнасцю; раскрыем вялікую ролю служэння свайму народу.

- Эпіграфам да нашага урока будуць словы:

“Я знаю, што зраблю перад судом суровым:

Я славу зберагу, я прынясу ім Слова!”

IV . Тлумачэнне новага матэрыялу

- Наш родны край вельмі багаты на славутых людзей. Сапраўды, нам ёсць кім ганарыцца. Асобай пашаны заслугоўвае наша знакамітая зямлячка Ефрасіння Полацкая.

- Прагляд фрагмента фільма.

Пытанні для засваення матэрыялу:

- У якім годзе нарадзілася Ефрасіння Полацкая?

- Хто быў дзедам Ефрасіння Полацкая?

- Давайце звернемся да падручніка . Прачытаем 2 першыя абзацы.

- Можа вы ведаеце, як называецца сход дарослых мужчын?( веча).

- Што такое асветніца?

- Якое імя атрымала пры нарадженні Ефрасіння Полацкая?

- Чым займаецца Прадслава , каля сабора?

-Як вы лічаце, што ж адбылося ў жыцці Прадславы далей? (Адказы.)

- Зараз паглядім фільм далей і даведаемся. Але спачатку давайце ўспомнім , што такое манастыр?( месца пражывання манахаў альбо манашак).

Што такое скрыпторыі, келья?(майстэрні для перапісваня кніг; маленькая комната ў манатыры , дзе перапісвалі кнігі).

- Чаму Прадслава пайшла ў манастыр? (Адказы.)

- Так што адзначае паняцце манастыр?

- Што азначае паняце “пастрыгціся ў манахі”?

- Якое імя выбірае сабе Прадслава, пасля таго як ідзе ў манастыр?

- Чым яна займаецца ў манастыры? ( перепісвае кнігі, піша малітвы)

- Які сон прысніўся манахіне?( што да яе прылацеў анел , узяў за руку і адвеў у веску Сяльцы. Потым ён сказаў ёй , што на месцы, дзе раней стаяў храм святога спаса належыць ёй быць.

-Давайце даведаемся чаму Ефрасіння пайшла ў манастыр. Для гэтага прачытаем на с.50 (трэці абзац) (Два вучні чытаюць услых.)

-Для чаго Прадслава пайшла ў манастыр? (Каб прысвяціць сваё жыццё бедным людзям.)

-Якое новае імя яна атрымала ў манастыры? (Ефрасіння.)

Імя Ефрасіння ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае “радасць”. Пазней за свае паслугі Ефрасіння атрымала ў народзе празванне Полацкая. Пасяліўшыся ў Сафійскім саборы. Ефрасіння хацела, каб у Полацкім княстве было больш пісьменных людзей. Таму яна адкрыла школу для дзяўчынак, дзе вучыла іх чытаць, пісаць. Рабіць розную хатнюю справу: шыць, гатаваць ежу.

- Зараз праверым, як вы ўважліва слухалі.

- Устаньце, калі ласка!

Фізхвілінка .

Зараз я назаву сцвярджэнні, калі яны правільныя пляскайце ў далоні, а калі не – прысядайце.

1. Ефрасіня Полацкая будавала замкі. –

2. Ефрасіня Полацкая перапісвала кнігі. +

3. Ефрасіня Полацкая вучыла дзяўчынак пры манастыры.+

4. Ефрасіня Полацкая кіравала дзяржавай.-

- А зараз адгарніце старонку 52 , 2 абзац спачатку . Я пачну чытаць, а потом вы працягнецце.

-Да чаго заклікала Ефрасіння народ?

+(Паважаць адзін аднаго, жыць у міры.)

- Дзе знаходзіцца Спаса-Ефрасіннеўская царква?( знаходзіцца ў Полацку , недалёка ад ракі Палаты, і носіць яе імя).

Спаса-Ефрасіннеўская царква – гэта адзін з самых прыгожых будынкаў 12 ст., якія захаваліся да нашага часу.(дэманстрацыя малюнка). Спаса-Ефрасіннеўская царква была змуравана вельмі хутка, усяго за 30 тыдняў. Яна нагадвае белую птушачку, якая нібыта адпачывае на зялёным лузе. Царква пабудавана так, што здаецца, быццам бы яна імкнецца ў неба. Сцены царквы ў сярэдзіне пакрыты дзівоснымі малюнкамі, якія захаваліся да нашых дзён. Спаса-Ефрасінеўская царква знайходзіцца на тэрыторыі манастыра, дзе жыла Ефрасіння.

- У кожнага народа ёсць свае святыні, якія яны вельмі шануюць. У беларускага народа таксама ёсць такая святыня, якая звязана з імем Ефрасінні Полацкай.

- Для таго, каб даведацца, які сімвал веры папрасіла зрабіць Ефрасіння, папрацуем у парах.

- Прачытайце адзін аднаму першы і другі абзац на с.53: 1 вучань – першы абзац, другі вучань – другі абзац. (Чытаюць.)

-Что папрасіла Ефрасіння зрабіць для новай царквы?

-Каму яна заказала крыж для новай царквы?

+ (Майстру Лазару Богшу.)

-Што здарылася са Святым крыжом далей?

+(У гады вайны ён знік.)

-Як завуць сучаснага брэсцкага майстра, які аднавіў вобраз святога крыжа?

+ (Мікалай Кузьміч.)

-Мікалай Кузьміч вырашыў зрабіць дакладную копію Крыжа Ефрасінні Полацкай. Работа доўжылася больш за пяць гадоў. А пошукі сапраўднага крыжа прадаўжаюцца.

- А зараз прачытаем калонку цікава ведаць. (1 вучань).

- У канцы жыцця Ефрасіння вырашыла адправіцца ў далёкае падарожжа ў Іерусалім, каб пакланіцца Святой Зямлі, дзе жыў Ісус Хрыстос. Там яна захварэла і памерла. Пазней астанкі Ефрасінні былі перавезены ў Полацк у Спаса- Ефрсіннеўскі манастыр.

Ефрасіння Полацкая зрабіла для нашага народа столькі дабра, што царква абвясціла яе святой. І зараз 5 чэрверня штогод у Беларусі адзначаецца дзень памяці Ефрасінні Полацкай. Яна лічацца нябеснай заступніцай зямлі беларускай.

У Полацку пастаўлены помнік Ефрасінні Полацкай, ёсць вуліца Ефрасінні Полацкай, якая цягнецца ад манастыра да Сафійскага сабора. Адна з гімназій горада Полацка носіць яе імя.

-Што здарылася з Ефрасінняй у Іерусаліме?

-Чаму царква абвясціла Ефрасінню Полацкую Святой?

- Як увекавечана памяць аб Ефрасінні Полацкай?

V .Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага

1. Будынак, дзе жывуць манахі.

2. Жанчына, якая жыве ў манастыры.

3. Імя знакамітай беларускай манашкі.

4. Імя гэтай манашкі пры нараджэнні.

5. Які статус надаў царкоўны ўлад Ефрасінні.

6. Што заказала Ефрасіння Полацкая ў Лазара Богшы.

VI .Падвядзенне вынікаў урока

Нам беларусам ёсць кім ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад. Наша зямля дала славянскаму свету шмат выдатных асветнікаў. Алеж вытокі асветніцтва пачыналіся з дзейнасці Ефрасінні Полацкай – вялікай і мудрай дачкі беларускага народа. Стаўшы нябеснай заступніцай беларускай зямлі, яна заўсёды будзе прысутнічаць у нашым жыцці, будзе побач з намі.

-Што вы даведаліся з сенняшняга ўрока?

-Якое імя атрымала Ефрасіння пры нараджэнні?

-чым займалася яна ў манастыры?

-Хто зрабіў крыж па загадзе Ефрасінні Полоцкай?

VII . Рэфлексія

У вас на партах ляжаць смайлікі.Калі спадбаўся ўрок падымыце вяселы смайлік, калі не-сумны смайлік.

Алеся Гаврилович

Алеся Гаврилович

Алеся Гаврилович

Алеся Гаврилович

Алеся Гаврилович

Алеся Гаврилович

Наталья Романюк

Светлана Олещик

Матем. радуга.(бел.яз) 3 четверть и будут все презентации на одной ленте. Хочется выразить огромную благодарность тем людям, которые этот материал готовили)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Падрасла прыгажуня (Гарыслава; Прадслава). Бацька надумаў аддаць яе (замуж; у манастыр). Але яна вырашыла інакш: сышла да цёткі ў (вёску; манастыр), каб прысвяціць сваё жыццё Богу і бедным людзям. Маладой манашцы надалі новае імя – (Ефрасіння; Анастасія).

3. З дапамогай лічбаў устанаві паслядоўнасць найбольш важных спраў Ефрасінні Полацкай.

( Жыццё ў Сафійскім саборы.

( Дапамога параненым воінам.

( Заказ святога крыжа.

( Будаўніцтва Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.

Тэма “Ефрасіння Полацкая”

1. Якое імя далі бацькі Ефрасінні Полацкай па нараджэнні. Пазнач правільны адказ знакам “+”.

( Гарыслава ( Рагнеда ( Прадслава

2. Закончы сказы (патрэбнае падкрэслі).

Падрасла прыгажуня (Гарыслава; Прадслава). Бацька надумаў аддаць яе (замуж; у манастыр). Але яна вырашыла інакш: сышла да цёткі ў (вёску; манастыр), каб прысвяціць сваё жыццё Богу і бедным людзям. Маладой манашцы надалі новае імя – (Ефрасіння; Анастасія).

3. З дапамогай лічбаў устанаві паслядоўнасць найбольш важных спраў Ефрасінні Полацкай.

( Жыццё ў Сафійскім саборы.

( Дапамога параненым воінам.

( Заказ святога крыжа.

( Будаўніцтва Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

(У Сафійскім саборы Ефрасіння чытала і перапісвала кніжкі.

( У манастыры Ефрасіння вучыла хлопчыкаў воінскай справе.

( Ефрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць крывавыя войны.

( Ефрасіння заказала зрабіць крыж майстру Мікалаю Кузьмічу.

( У пачатку Вялікай Айчынай вайны крыж знік.

( Аднавіў вобраз святога крыжа сучасны майстар Лазар Богша.

( Ефрасіння Полацкая стала першай жанчынай, якую царква абвясціла святой.

5. Разгадай загадку крыжа.

Над верхняй перакладзінай крыжа Ефрасінні Полацкай ёсць літары ІС і ХС. Яны абазначаюць імя. Запішы яго. ____________________________________

4. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

(У Сафійскім саборы Ефрасіння чытала і перапісвала кніжкі.

( У манастыры Ефрасіння вучыла хлопчыкаў воінскай справе.

( Ефрасіння вучыла людзей паважаць адзін аднаго, заклікала спыніць крывавыя войны.

( Ефрасіння заказала зрабіць крыж майстру Мікалаю Кузьмічу.

( У пачатку Вялікай Айчынай вайны крыж знік.

( Аднавіў вобраз святога крыжа сучасны майстар Лазар Богша.

( Ефрасіння Полацкая стала першай жанчынай, якую царква абвясціла святой.

5. Разгадай загадку крыжа.

Над верхняй перакладзінай крыжа Ефрасінні Полацкай ёсць літары ІС і ХС. Яны абазначаюць імя. Запішы яго. ____________________________________

Читайте также: