Самастойныя і службовыя часціны мовы план канспект урока

Обновлено: 02.07.2024

План-канспект па тэме "Службовыя часціны мовы” (бел. мова, 7 інтаграваны клас)
Мурашка Зінаіда Іванаўна – настаўнік Вялікастралкоўскай БШ, Рагачоў, Беларусь
Характарыстыка класа – клас інтаграваны, у састаў класа ўключаны два вучня дапаможнай школы.
Тэма: Службовыя часціны мовы
Мэты:
• сістэматызаваць і падагульніць веды вучняў па тэме;
• стварыць умовы для выпрацоўкі навыкаў правільнага ўжывання службовых часцін мовы у вусным і пісьмовым маўленні;
• садзейнічаць развіццю творчых здольнасцяў вучняў, выхаванню моўнай культуры падчас камунікатыўнай дзейнасці вучняў, патрыятычных пачуццяў, спагады і міла сэрнасці;
• ствараць на ўроку сітуацыю поспеху, задавальнення, радасці

Тып ўрока: абагульняючы
Тэхналогія: французская майстэрня
Абсталяванне: карткі-заданні,запісы на дошцы,на стале – букецік з вясенніх кветак, малюнкі
Эпіграф: Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця…
П. Панчанка

Дэвіз: " Дабрыня – візітная картка сапраўднага чалавека”

Полный вариант плана-конспекта смотрите в прилагаемом файле

Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику

Зарегистрироваться 15–17 марта 2022 г.

Дата: 05.03.2021

Тэма: Агульнае паняцце пра самастойныя і службовыя часціны мовы

Мэта: к канцу ўрока плануецца, што ў вучняў сфарміруецца агульнае ўяўленне пра часціны мовы.

· Даць агульнае ўяўленне пра самастойныя і службовыя часціны мовы (іх значэнне, пытанні, роля ў сказе);

· Садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, фантазіі, вуснага звязнага маўлення вучняў;

· Выхоўваць эстэтычныя пачуцці, любоў да прыроды

Абсталяванне: сшыткі, дошка, канспект.

I. Арганізацыйны момант

-Прачытайце прыказку (на дошцы): “Хто шукае, той заўсёды знойдзе”. Як вы яе разумееце?

Работа настаўніка, заключаецца яшчэ і ў тым, каб шукаць і знаходзіць памылкі вучняў. Давайце вучыцца не рабіць памылак.

II. Мэтаматывацыйны этап

-Мы з вамі на ўроках часта з’яўляемся сапраўднымі шукальнікамі. Мы шукаем і знаходзім самае каштоўнае – веды. І сёння ў пошуках ведаў мы працягнем падарожжа па краіне Слова.

-Якія мэты нашага падарожжа? Аб чым пастараемся даведацца на ўроку?

III. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

Работа над памылкамі

Чыстапісанне:

чытай думай ведай

Арфаграфічная размінка.

-Устаўце прапушчаныя літары.

Мудрых многа кніг на све(т,ц)е,
І скажу вам па сакрэ(т,ц)е:
Ключык шчас(т,ц)я зала(т,ц)ы
Прыхаваны (ў,у) кнігах тых.

IV. Вывучэнне новай тэмы

-Кожнае слова, як маленькая пчолка, наспынна працуе. Адны называюць прадметы, іншыя – іх прыметы, дзеянні. Сярод слоў ёсць і такія, што нічога не называюць. Гэта прыназоўнікі. Але і яны не гультаі. Яны дапамагаюць іншым словам звязвацца паміж сабою ў сказах. Як жа разабрацца з такім роем слоў? Ёсць над імі свая пчала-матка, як і ў кожным вуллі. Завецца яна Марфалогіяй. Дасць яна каманцу – і выстраяцца словы ў роўныя калоны. Кожная мае сваю назву. А ўсе разам яны – часціны мовы.

Практыкаванне 74. (па радах)

(Ззяла яркае сонейка. Але раптам наляцела хмара. Сонейка схавалася за хмару. Але скора выглянула з-за хмары.

Словы- назвы прадметаў (хто? што?): сонейка, хмара.
Словы – назвы прымет прадметаў (які? якая? якое? якія?): яркае, вялікая; Словы – назвы дзеянняў прадметаў (што рабіць? што зрабіць?): схавалася, выглянула;
Не называюць прадметаў, прымет і дзеянняў: прыназоўнікі (за,з-за).)

Фізкультхвілінка
Раз, два, тры, чатыры –
Зайчык вушкі натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк
І зубамі: шчоўк, шчоўк.
Мы схаваемся ў кусты:
Зайка, я, і ты, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай,
Як схаваемся – шукай!

1. Дзяўчынкі спяваюць прыгожую песню.

2. Хлопчыкі гуляюць у валейбол.

3. Словы нельга аб’яднаць у сказ.

V. Праверка разумення вывучанага

У кожным радзе запісаны аднакаранёвыя словы.

Назоўнік Дзеяслоў Прыметнік

Сінь сінець сіні

Дабрыня падабрэць добры

Белізна пабяліць белы

Выхад хадзіць хадавы

VI. Замацаванне вывучанага

-Дапоўніце кожны слупок з практ.76 двума-трыма слоўнікавымі словамі.

Вясна параўноўваецца з фатографам. “Фотаздымкі” лесу – адлюстраванне лесу ў вадзе.

Свидетельство и скидка на обучение каждому участнику

Зарегистрироваться 15–17 марта 2022 г.

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“МЯЖЫСЕЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

План-канспект урока па беларускай мове ў 7 класе

Тэма: “Службовыя часціны мовы”

мовы і літаратуры,

Лабаноўскі Антон Мікалаевіч

Мяжысеткі, 2021 г.

Тэма: “Службовыя часціны мовы”.

Мэта: засваенне агульнай характарыстыкі службовых часцін мовы.

· выпрацоўваць уменне бачыць службовыя часціны мовы ў тэксце;

· вызначаць, з якімі самастойнымі часцінамі мовы яны ўжыты;

· развіваць маналагічнае маўленне.

Абсталяванне: падручнік 7 класа, карткі з заданнямі, дошка.

1. Арганізацыйны момант.

2. Мэтавызначэнне. Матывацыя да вывучэння тэмы.

3. Тлумачэнне новага матэрыялу.

4. Замацаванне вывучанага матэрыялу.

5. Падвядзенне вынікаў урока.

6. Дамашняе заданне.

7. Рэфлексія.

І. Арганізацыйны момант.

Уступнае слова настаўніка:

“Гэтай ісціне веру даўно,

І яна для мяне як замова:

У людзей ёсць багацце адно –

Чалавечае добрае слова.

Добры дзень, мае паважаныя вучні. Я пачаў урок з невялічкага верша невыпадкова. Ці згодны вы з гэтым выказваннем? Так, сапраўды. Слова іграе вялікую ролю ў жыцці чалавека. Словам можна ашчаслівіць, ім жа можна і пакрыўдзіць. А якія словы для вас з яўляюцца першаснымі, самымі-самымі?

(вучні даюць адказы). Добра! А зараз звярніце ўвагу на дошку, на якой напісаны словы радасна, інтэнсіўна, паспяхова, бягом, цішком, мудра, назло, цікава, спрасоння.

Дарэчы, словы-прадстаўнікі якой часціны мовы прадстаўлены вашай увазе? (Прыслоўі)

Давайце вызначым тыя словы, якія павінны будуць суправаджаць наш урок. Прапаную падкрэсліць гэты словы.

Добра, дзеткі. Нам не падыходзяць такія словы як бягом, назло, спрасоння, цішком. Малайцы, разам мы справіліся! Давайце разам і пачынаць!”

ІІ. Мэтавызначэнне. Матывацыя да вывучэння тэмы.

Пастаноўка праблемнага пытання на ўроку праз заданне для ўсяго класа.

Вучням раздаецца тэкст на картках. Праца з тэкстам: вызначыць тэму, стыль і тып тэксту, падпісаць усе вядомыя часціны мовы.

Вясной прырода паступова абуджаецца ад зімовага сну. Скрозь ляжыць снег, на дварэ калі-нікалі здараецца сапраўдная завіруха, але вясна бярэ сваё. Неба паціху вызваляецца ад халодных хмар. А сонейка ўзнімаецца вышэй і ўпэўнена пасылае на зямлю ласкавыя промні. Усюды цямнее снег. Непрыкметна з’яўляюцца першыя праталіны. Больш ласкава дзьме ветрык.

Адказ: тэма – вясна, мастацкі стыль, тып – апісанне.

Вучні павінны вызначыць усе самастойныя часціны мовы, але не пазначыць прыназоўнікі, злучнікі, часціцы.

Настаўнік агучвае тэму ўрока. Затым усе разам фармулююць мэту і задачы ўрока .

Актуальнасць: службовыя часціны мовы – гэта яшчэ не зусім засвоены матэрыял, а для таго, каб раздзел “Марфалогія” быў вывучаны і зразумелы цалкам, трэба вывучыць гэту тэму.

Запіс даты на дошцы.

ІІІ. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Зварот да падручніка. Знаёмства з правілам. Выкананне практыкавання 283. (Вучні самастойна чытаюць правіла, пазначаючы для сябе галоўныя моманты, знаходзячы апорныя словы).

1) Пералічыце ўсе службовыя часціны мовы;

2) Ці змяняюцца службовыя часціны мовы, ці маюць лексічнае значэнне?

3) Вызначце ролю службовых часцін мовы?

Настаўнік прапануе вучням узяць пад пільную ўвагу апошні адказ:

Службовыя словы робяць нашу мову звязнай і прыгожай.

Заданне на дошцы:

Засталося, Магілёўшчыне, рамяство, цудоўнае, на.

Праславілі, прыгожымі, майстрыхі, ручнікамі, край, родны.

Кожны, мае, элемент, узору, назву, “кветкі”, “ромб”, “ліст”.

Заданне: саставіць правільна словы ў сказах, сказы ў тэксце.

Настаўнік прапаноўвае ўвазе вучняў саматканыя ручнікі. Запрашае злучыць свае рукі разам, быццам вялікі ручнік, правесці карагод.

Выхад на фізкультхвілінку, музычную паўзу (па густу настаўніка).

Праца з падручнікам і сшыткамі.

Практыкаванне 284. Заданне: спісаць тэкст 3, уставіць знакі прыпынку. Адказаць на пытанне: чым звязаны першы і другі сказы ў трэцім абзацы. Адказ: злучнік ды.

Зрабіць вывад: службовыя часціны мовы звязваюць не толькі словы ў сказе, але і сказы ў тэксце, робячы яго граматычна і сэнсава правільным.

Арфаграфічная хвілінка

Запіс сказа пад дыктоўку на дошцы.

Да службовых слоў не ставіцца пытанне, і яны не бываюць асобна членамі сказа.

Заданне: зрабіць сінтаксічны разбор сказа, убачыць правіла ў сказе.

І V . Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Зварот да падручніка. Выкананне практыкавання 285.

Заданні: прачытаць тэкст услых; вызначыць тэму, стыль і тып тэксту; выканаць заданні з падручніка. (заданне калектыўнае для ўсяго класа).

V . Падвядзенне вынікаў урока.

Заключнае слова настаўніка:“Мы на ўроку зрабілі першы крок у вывучэнні тэмы “Службовыя часціны мовы”. Мы выконвалі заданні і паспяхова замацоўвалі на іх матэрыял правіла. І гэта ўсё мы рабілі разам, дружна і весела”.

V І. Дамашняе заданне.

Паўтарыць правіла. Практыкаванне 286.

V ІІ. Рэфлексія.

Прыём “Пакінь свой каментар” .

(Вучні запісваюць у спецыяльных бланках свае каментары да ўрока: спадабаўся ці не, матэрыял урока мае карысць ці не і падобнае).

Читайте также: