План урока правапіс зычных 10 клас

Обновлено: 04.07.2024

Зычныя гукі [ж], [ш], [ч], [з], [с], [дз], [ц], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца. Падоўжанае вымаўленне іх на пісьме абазначаецца падвоеным напісаннем адпаведных літар: палоззе, калоссе, купалле, паданне, ноччу. Падоўжаны гук [дз] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: стагоддзе, асяроддзе.

Падоўжаных зычных няма ў словах іншамоўнага паходжання: асістэнт, тона, група, тэлеграма, балада, імунітэт, тэрыторыя.

Але: ванна, Жанна, Мекка, мадонна, донна, дурра (расліна), панна, мецца-сапрана.

Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца на пісьме гук [л] у некаторых уласных імёнах: Ілья, Ільіч, Ульяна, Ульянаў.

Падаўжэнне зычных – з’ява фанетычная, яе трэба адрозніваць ад марфалагічнага падваення – напісання дзвюх аднолькавых літар на стыку марфалагічных частак слова: рас-сыпаць, камен-ны.

У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн,што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн – зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн – зн: бразнуць (параўн.: бразгаць);

стн – сн:бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл – сл:жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны).

Спалучэнні зычных ск, ст, c’ц’ на канцы кораня слова могуць чаргавацца з шч, што і перадаецца на пісьме: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны.Калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот, фарштат.

Звонкія зычныя на канцы слова і ў сярэдзіне слова перад глухімі пры вымаўленні аглушаюцца, а глухія перад звонкімі – азванчаюцца. Аднак такое аглушэнне і азванчэнне на пісьме не перадаюцца: хлеб, след, касьба, малацьба.

Нязменна перадаюцца на пісьме і шыпячыя перад свісцячымі, свісцячыя перад шыпячымі: спяшаешся, пясчаны, перапісчык.

Выключэнні: пяшчота, шчасце, рошчына, ушчэнт, ушчуваць, нішчымны, ушчыльніць, нашчадак, шчупак, рашчыніць (хлеб), шчуплы, дашчэнту, шчымлівы (боль), прашчур, шчаціна, шчолач, шчодры, шчотка, шчупальцы. Напісанне ў гэтых словах адпавядае вымаўленню.

Для праверкі напісання звонкіх і глухіх зычных, а таксама свісцячых і шыпячых трэба змяніць слова так, каб невыразны зычны гук стаў перад галосным: год – гады, перапісчык – перапісаць.

Правапіс cпалучэнняў зычных

Правапіс падоўжаных зычных

Единая образовательная платформа. Бесплатный сервис электронных журналов и дневников. Переводит отношения между школой и семьей на высокотехнологичный уровень.

Более 2 миллионов участников образовательного процесса из 3 990 учреждений страны

Нажмите, чтобы узнать подробности

Вымаўленне і правапіс галосных і зычных гукаў. Асіміляцыя. 10 клас 1 варыянт 1. Галосныя е, ё, ю, я, і з’яўляюцца: а) беглымі; б) ётавымі; в) націскнымі; г) няётавымі. 2. Адзначце шыпячыя зычныя: а) з,с,ц,дз; б) б,п,в, ф,г,к; в) з,с,ч,дж; г) ж,ш,ч,дж. 3. Адзначце слова, у якім літар больш, чым гукаў: а) песня; б) елка; в) дзень. 4. Які гук вымаўляецца на месцы выдзеленай літары ў дадзеным спалучэнні слоў: Нёман і Днепр: а) ы; б) і; в) й. 5. Адзначце словы з марфалагічным падваеннем зычных: а) балконны; б) галлё; в) раззлавацца; г) Ганна. 6. Адзначце правільнае напісанне транскрыпцыі [н’а^ўзл’эс’ц’і]: а) ня ўзлесці; б) не ўзлезці; в) ня ўзлезці; д) ня ўзлесьці. 7. Адзначце словы, у якіх адбываецца аглушэнне: а) грыб; б) вакзал; в) лодка. 8. Адзначце словы, у якіх выдзеленае спалучэнне слоў вымаўляецца мякка: а) смелы, б) схема; в) скінуць. 9. Адзначце асіміляцыю свісцячых да шыпячых: а) падно[шч]ык; б) лё[чч]ык; в) [шш]ытак. 10. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара С: а) пя..чотны; б) пя..чаны; в) во..чык; г) гу..чар. 11. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара Ш: а) . часлівы; б) бя. шумна; в) гру. чык; г) ра. шырыць. 12. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [цц]: а) (на) лодцы; б) суседскі; в) (на) кладцы; г) (на) дошцы. 13. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [чч]: а) вечны; б) матчын; в) цётчын; г) (у) вопратцы.

Вымаўленне і правапіс галосных і зычных гукаў. Асіміляцыя. 10 клас 2 варыянт 1. Галосныя э, о, у, а, ы з’яўляюцца: а) беглымі; б) ётавымі; в) націскнымі; г) няётавымі. 2. Адзначце свісцячыя зычныя: а) з,с,ц,дз; б) б,п, в,ф,г,к; в) з,с,ч,дж; г) ж,ш,ч,дж. 3. Адзначце слова, у якім гукаў больш, чым літар: а) лісцік; б) зялёная; в) дождж. 4. Які гук вымаўляецца на месцы выдзеленай літары ў дадзеным спалучэнні слоў: святло і цемра: а) ы; б) і; в) й. 5. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем зычных: а) асяроддзе; б) палонны; в) паддобрыцца; г) жыццё. 6. Адзначце правільнае напісанне транскрыпцыі: [б’аж^жартаў]: а) бяж жартаў; б) беж жартаў; в) без жартаў; г) беш шартаў. 7. Адзначце словы, у якіх адбываецца азванчэнне: а) футбол; б) лыжка; в) снег. 8.Адзначце словы, у якіх выдзеленае спалучэнне слоў вымаўляецца цвёрда: а) схема; б) скінуць в) смелы. 9. Адзначце асіміляцыю шыпячых да свісцячых: а) без[ж]ыру; б) тыра[ш]; в) стараеш[с’]я. 10. Адзначце словы, у якім на месцы пропуску пішацца літара С: а) ра..чоска; б) ні..чымны; в) разно..чык; г) ..часце. 11. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара Ш: а) разно..чык; б) ра..шпіліць; в) пя..чанік; г) пя..чотны. 12. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [цц]: а) людскі; б) (на) рэчцы; в) (у) агародчыку; г) лётчык. 13. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [чч]: а) ад чаго; б) (на) вокладцы; в) (на) рэчцы; г) (у) агародчыку.

Вымаўленне і правапіс галосных і зычных гукаў. Асіміляцыя. 10 клас

Галосныя е, ё, ю, я, і з’яўляюцца:

а) беглымі; б) ётавымі; в) націскнымі; г) неётавымі.

Адзначце шыпячыя зычныя:

а) з,с,ц,дз; б) б,п,в, ф,г,к; в) з,с,ч,дж; г) ж,ш,ч,дж.

Адзначце слова, у якім літар больш, чым гукаў:

а) песня; б) елка; в) дзень.

Які гук вымаўляецца на месцы выдзеленай літары ў дадзеным спалучэнні слоў: Нёман і Днепр:

Адзначце словы з марфалагічным падваеннем зычных:

а) балконны; б) галлё; в) раззлавацца; г) Ганна.

Адзначце правільнае напісанне транскрыпцыі [н’а^ўзл’эс’ц’і]:

а) ня ўзлесці; б) не ўзлезці; в) ня ўзлезці; д) ня ўзлесьці.

Адзначце словы, у якіх адбываецца аглушэнне:

а) грыб; б) вакзал; в) лодка.

8. Адзначце словы, у якіх выдзеленае спалучэнне слоў вымаўляецца мякка:

а) смелы, б) схема; в) скінуць.

9. Адзначце асіміляцыю свісцячых да шыпячых:

а) падно[шч]ык; б) лё[чч]ык; в) [шш]ытак.

10. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара С:

а) пя..чотны; б) пя..чаны; в) во..чык; г) гу..чар.

11. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара Ш:

а) . часлівы; б) бя. шумна; в) гру. чык; г) ра. шырыць.

12. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [цц]:

а) (на) лодцы; б) суседскі; в) (на) кладцы; г) (на) дошцы.

13. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [чч]:

а) вечны; б) матчын; в) цётчын; г) (у) вопратцы.

Вымаўленне і правапіс галосных і зычных гукаў. Асіміляцыя. 10 клас

Галосныя э, о, у, а, ы з’яўляюцца:

а) беглымі; б) ётавымі; в) націскнымі; г) няётавымі.

Адзначце свісцячыя зычныя:

а) з,с,ц,дз; б) б,п, в,ф,г,к; в) з,с,ч,дж; г) ж,ш,ч,дж.

Адзначце слова, у якім гукаў больш, чым літар:

а) лісцік; б) зялёная; в) дождж.

Які гук вымаўляецца на месцы выдзеленай літары ў дадзеным спалучэнні слоў: святло і цемра:

Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем зычных:

а) асяроддзе; б) палонны; в) паддобрыцца; г) жыццё.

Адзначце правільнае напісанне транскрыпцыі: [б’аж^жартаў]:

а) бяж жартаў; б) беж жартаў; в) без жартаў; г) беш шартаў.

Адзначце словы, у якіх адбываецца азванчэнне:

а) футбол; б) лыжка; в) снег.

8.Адзначце словы, у якіх выдзеленае спалучэнне слоў вымаўляецца цвёрда:

а) схема; б) скінуць в) смелы.

9. Адзначце асіміляцыю шыпячых да свісцячых:

а) без[ж]ыру; б) тыра[ш]; в) стараеш[с’]я.

10. Адзначце словы, у якім на месцы пропуску пішацца літара С:

а) ра..чоска; б) ні..чымны; в) разно..чык; г) ..часце.

11. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца літара Ш:

а) разно..чык; б) ра..шпіліць; в) пя..чанік; г) пя..чотны.

12. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [цц]:

а) людскі; б) (на) рэчцы; в) (у) агародчыку; г) лётчык.

13. Адзначце слова, у якім вымаўляецца [чч]:

Пашырыць веды вучняў аб правапісе д і дз, т і ц, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных зн, сн, сл, рн, рц, шч; удасканальваць навыкі напісання д і дз, т і ц, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных зн, сн, сл, рн, рц, шч у адпаведнасці з арфаграфічнымі нормамі, развіваць пазнавальную актыўнасць, арфаграфічную пільнасць, уменне працаваць самастойна, уменне працаваць з падручнікам; выхоўваць пачуццё адказнасці за вынікі сваёй працы.

Абсталяванне:

Уводны тэст, выніковы тэст

Тып урока:

Урок камбінаванай будовы

Тэхналогія:

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

Патрыёт, піяніст, фразеалогія, патрыятычны, геніяльны, акіян, фіялка, археалогія; на льдзіне, за імгненне, пад ільдом, заржавець; вастрыць, вачыма, ваколіца, вустрыца, вохра, воцат, опера, унікум, соус, вакуум, фрау, аул, аўра, на Украіне, паўночна-ўсходні, невысокае ўзвышша, ва ўніверсітэт, клоўн.

IІI. Матывацыйны этап

Мэта мовай вучняў: паўторым тое, што ведаем па тэме “Правапіс д і дз, т і ц, падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных”; пашырым свае веды, падрыхтуемся да выніковага тэсту.

  1. Уводны тэст. Самаправерка па ўзоры ( на дошцы)
  2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропускупішацца д (т):

1) гняз..ечка;3) каман..ір;5) ме..ыцына;

2) ..вес..е; 4) сту..энт;6) а..эстат.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца дз (ц):

1) у бі..ве;3) у Лі..ве;5) Люд..міла;

2) лі..він; 4) ча..вер;6) Д..мітрый.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішуцца падоўжаныя зычныя:

1) стаго..дзе;3) цёмнай ноч..у;5) груп..а;

2) Іл..я; 4) сум..а;6) саван..а.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца зычны:

1) праяз..ны;3) колькас..ны;5) шчас..лівы;

2) міласэр..ны;4) віс..нуць;6) вус..на.

ІV. Інфармацыйна-дзейнасны этап

Вучні, карыстаючыся падручнікам, тлумачаць свае памылкі, дапушчаныя ва ўводным тэсце.

V. Трэніровачна-карэкцыйны этап

Вучні выконваюць заданні ў залежнасці ад вынікаў уводнага тэсту. Пасля выканання задання свайго ўзроўню, вучні перахлдзяць на больш высокі ўзровень

1-ы ўзровень (1-5 балаў) – тэарэтычнае асэнсаванне матэрыялу падручніка (с.80-81, 83, 86).

2-і ўзровень (6-8 балаў) – пр. 124, 128, 134.

3-і ўзровень (9-10 балаў) – пр. 129 (адрозненне падоўжаных зычных ад падвоеных). Рыхтуюць паведамленне класу. Дапамагаюць аднакласнікам выконваць заданні.

VІ. Кантрольна-ацэначны этап

1. Выніковы тэст

Варыянт І

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца д (т):

1) ла..ынь;3) інд..еец;5) кас..юм;

2) ла..інка; 4) ..ысцыпліна;6) кля..венны.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца дз (ц):

1) Д..віна;3) у Лі..ве;5) Люд..міла;

2) лі..він; 4) д..веры;6) Вы..ыкан.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішуцца падоўжаныя зычныя:

1) Ул..яна;3) Ган..а;5) за печ..у;

2) бас..ейн; 4) су..дзя;6) клас..

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца зычны:

1) віс..нуць;3) трэс..нуць;5) капус..ны;

2) пос..ны;4) жалас..лівы;6) шас..наццаць.

Варыянт ІІ

1) счарс..велы;3) ..эпутат;5) бры..венны;

2) чэрс..вы; 4) гвард..еец;6) ..юльпан.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца дз (ц):

1) Бал..ыка;3) у Лі..ве;5) под..віг;

2) лі..він; 4) Ма..вей;6) Люд..міла.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішуцца падоўжаныя зычныя:

1) Емел..ян;3) кал..ектыў;5) Жан..а;

2) над сенажац..ю; 4) разво..дзе;6) кас..а.

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца зычны:

1) бліс..нуць;3) кантрас..ны;5) помс..лівы;

2) віс..нуць; 4) аблас..ны; 6) шас..наццаць.

VІI. Рэфлексія. Дамашняе заданне

Читайте также: