Краткое содержание иван науменко жюль верн

Обновлено: 06.07.2024

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Жуль Верн: краткое содержание, описание и аннотация

Іван Навуменка: другие книги автора

Кто написал Жуль Верн? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

В течение 24 часов мы закроем доступ к нелегально размещенному контенту.

Жуль Верн: Таємничий острів

Таємничий острів

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

Жуль Верн: 20 000 льє під водою

20 000 льє під водою

Жуль Верн: 80000 кіламетраў пад вадой

80000 кіламетраў пад вадой

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

libclub.ru: книга без обложки

Жуль Верн — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Больш, чым каго з настаўнікаў, я любіў Антона Антонавіча, і больш, чым хто, прымушаў ён мяне пакутаваць.

Рэй рашуча адмовіўся даць кнігу. Ён не ішоў ні на якія ўступкі, не хацеў абмену, не верыў у самыя шчырыя клятвы. Комін ведаў, з кім мае справу. I ён не памыляўся. У тым, што датычыла кніг, суполка не прызнавала ніякіх правіл сумлення. Абы завалодаць кнігай, а там трава не расці. Самыя цікавыя кнігі былі ў нас, і мы іх з рук не выпускалі.

Верхаводзілі ў суполцы сямікласнікі. Тыя ж, хто вучыўся ў шостым класе, былі на правах бедных родзічаў. Ім кніга давалася на адну ноч, а здаралася, што іх зусім абыходзілі. Мы, шасцікласнікі, вылазілі са скуры, каб выслужыцца.

Выкрасці ў Рэя Жуля Верна даручылі мне.

Першы план праваліўся. Перахапіць кнігу ў каго-небудзь з тых, каму Рэй яе даваў чытаць, не ўдалося. Комін адчуў, што за яго Жулем Вернам палююць, і трымаў кнігу дома.

Тады прыйшлося прасіць дапамогі ў Кірылы. Яму было напляваць на Жуля Верна, але ён згадзіўся здружыцца з Рэем, каб здабыць кнігу. Але і з гэтага нічога не выйшла. Кірыла швэндаўся на торфазавод, дзе жыў Комін, стараўся да яго паддобрыцца, нават удзельнічаў у нейкіх раскопках, але Рэй яму не верыў.

Усё ж Кірыла саслужыў нам сваю службу. Ён выведаў, што малодшы Рэеў брат Іван вельмі цікавіцца агнястрэльнай зброяй. Ён вучыўся ў другім класе, але ў яго вучобе якраз быў часовы перапынак. Іван знайшоў дынамітны патрон, якім узрывалі пні, і паспрабаваў ім вывернуць дуб. Дуба ён не паваліў, але сваё правае вока страціў назаўсёды, бо не ўмеў як след карыстацца дынамітам. Па гэтай прычыне Іван і не хадзіў у школу, яго вока яшчэ не зажыло.

Было ясна, што з такім хлопцам, як Іван, кашу зварыць можна. Нягледзячы на сваю няўдачу з дынамітам, Іван не страціў ваяўнічасці і страшэнна любіў страляць. За порах ён мог зрабіць усё, што хочаш.

Нядзельным майскім ранкам мы з Кірылам падышлі да Рэевага двара. Самога Коміна дома не было: гэта мы ведалі дакладна. Аднавокі Іван сядзеў на верхняй перакладзіне варот і боўтаў нагамі. Якой-небудзь разум най прычыны сядзець у такі ранні час на варотах, вядома, не было, але ж не ўсё тое, што робіцца на свеце людзьмі, можна назваць разумным.

Мы прынеслі Івану васьмушку пораху, і, убачыўшы яго, ён аж задрыжаў ад узбуджэння. Без ніякіх ваганняў ён вынес нам кнігу Жуля Верна.

Рэю быў нанесены ўдар у самае сэрца.

Але менавіта ўкрадзены Жуль Верн зблізіў мяне з Рэем.

Назаўтра я прыйшоў у клас з выглядам пераможцы. Мне вельмі хацелася паглядзець, як будзе трымаць сябе Рэй, будзе ён прасіцца, плакаць ці помсціць. Я гарэў нецярпеннем хутчэй сутыкнуцца са сваім праціўнікам і, вядома, убачыць яго прыніжаным і разбітым.

Рэй не даў поваду для радасці. Ён нікому не сказаў пра кнігу, і толькі па яго пахмурнаму твару можна было здагадацца, што ён усё ведае. Яго знарок зачэплівалі, падкалвалі, але ён маўчаў, як быццам не было ні кнігі, ні палявання за ёй, ні гандлю з ахвочым да пораху яго братам Іванам. Пра такі канец ніхто з нас не думаў.

Так Цягнулася тыдзень, другі, трэці. 3 усімі тымі, хто памагаў выкрадаць Жуля Верна, ён размаўляў, як і раней, і ў яго голасе не чулася ні пагрозы, ні злосці. Гэтая высакароднасць збоку Рэя неяк абяззбройвала.

Усё вырашылася пасля памятнага выпадку. Даведзеныя да шаленства маўчаннем Рэя, мы самі перайшлі ў адкрытае наступленне. Здаўшы апошні экзамен за шосты клас — геаграфію,— мы акружылі свайго праціўніка і на яго вачах пачалі лістаць украдзенага Жуля Верна. Рэй трымаўся мужна. Ён па-ранейшаму маўчаў. Толькі ледзь-ледзь задрыжала яго верхняя губа, і ён адвярнуўся, каб не паказаць сваіх слёз.

Гэтага не вытрымала суполка. Мы моўчкі аддалі Рэю Жуля Верна і, прыгнечаныя, пайшлі прэч.

А потым я цэлае лета хадзіў на торфазавод купацца. Там было безліч глыбокіх кар'ераў, запоўненых бурай, нібы ячменная кава, вадой. Пасля такога купання прыходзілася нанава абмывацца ў рачулцы Змейцы. Хадзіў я на торфазавод, вядома, не дзеля купання. Там жыў Рэй. 3 ім нарэшце мы сышліся.

Читайте также: