Беларускія паэты і пісьменнікі аб мове реферат

Обновлено: 02.07.2024

Беларусь как территория - это середина Европы. Центр и перекресток .

И благодаря этой центровости множества войн прокатились по этой территории центра с Запада на Восток и обратно, с Севера на Юг, и даже возможно с Юга (турки перли снизу на). И не всегда это были войны живущего здесь народа, чаще " это были не наши войны ", как сказал Президент Беларуси А.Г.Лукашенко .

Действительно, жителей Края ставили не спрашивая, под ружьё или копьё Империи: Российская, Немецкая - Рейх, Австро-Венгерская, СССР, Польша (мой дед погиб в войне Польша vs СССР в 20-е ), Наполеон , Швеция и др.

Беларуски язык границами шире территории современной Беларуси. Вильня, Белостокская область в Польше, Смоленск и не только в России.

Движение за присоединение к Беларуси существует в Смоленской губернии, даже петицию местные жители организовывали.

Беларуски язык границами шире территории современной Беларуси. Вильня, Белостокская область в Польше, Смоленск и не только в России.

Как отпечаток этого феномена имеется другой феномен - наличие ТРЕХ алфавитов в беларуском языке: кирилица, латиница и арабица.

Этими алфавитами пользуются до сих пор. Конечно главный алфавит - кирилица, на нем пишут официально и в целом. На латинице пишут меньше, но даже книги издаются. Есть потребители этого алфавита. Возможно со временем, по примеру Молдовы, Азербайджана и Казахстана, Беларусь также перейдет на латиницу.

Однако беларуский язык не однороден . Есть как минимум три диалекта. Два из них отражены даже в Википедии - тарашкевица и наркомовка.

Наркомовка - это принятый Наркомом образования в БССР вариант языка. Тарашкевица была отформатирована Тарашкевичем - языкознавцем беларуским.

Желтеньким - это язык (диалект) палешуков . Он очень похож на украинский (та же кошка у них кишка), но влияние беларуского и польского тоже наблюдается. На нем також издаются литературные творы.

И другие слова кардинально разнятся в этих диалектах: крават и гальштук , ровар и лесипед .

Жаль что такой феномкнальный язык умирает. Тенденция к исчезновению очкнь устойчива. Подробнее тут: Я считаю беларускую мову умирающим языком .

  • Для учеников 1-11 классов и дошкольников
  • Бесплатные сертификаты учителям и участникам

Літаратурная гасцёўня

“ Я – беларус! Я нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі…”

Мэты: пазнаёміць з літаратурнымі творамі беларускіх пісьменнікаў;

фарміраваць у вучняў паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны;

прывіваць любоў да роднай беларускай мовы.

Матэрыял да мерапрыемства:

Малюнак “Беларуская хата”

Вершы пра Беларусь

Выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў

На дошцы запісы: Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі. (Ніл Гілевіч)

Прывітанне, дарагія сябры. Сёння мы з вамі сабраліся ў незвычайнай гасцёўне, у літаратурнай гасцёўне. Гаспадарамі яе з*яўляюцца вядомыя беларускія пісьменнікі: Янка Купала, Якуб Колас, Ніл Гілевіч, Авер*ян Дзяружынскі, Яны запрашаюць вас да размовы пра наш цудоўны, непаўторны край – пра нашу з вамі Радзіму, пра Беларусь..

А збіраюцца заўсёды ў гасцёўне людзі, якім спадабаецца слухаць і чытаць вершы пра сваю краіну на сваёй роднай мове

2. Работа над вершамі

Казачнай зямлёй Ніл Гілевіч называў Беларусь. Хіба не так.

Звярніце ўвагу на дошку, на фотаздымкі розных куткоў нашай краіны.

З шырокімі палеткамі, з зяленымі лясамі, з сінімі стужкамі рэк, з квяцістымі лугамі, з палянамі ў бялюткіх рамонках, з блакітнымі вочкамі балот, азярын.

Не толькі багата нашая зямля на прыгажосць прыроды. Гэта край паэтаў, пісьменнікаў, аматараў, абаронцаў роднай мовы і духоўнай спадчыны беларусаў.

Як лісточак на дрэве кожную вясну з’яўляецца зноў і зноў, нягледзячы на маразы і завеі, так і рэспубліка наша, нягледзячы на перажытыя войны, Чарнобыль, адражаецца зноў і зноў.

Уважліва паглядзіце на карту Беларусі. Што нагадваюць вам абрысы зямлі нашай? (адказы дзяцей)

А вось М. Гамолка, беларускі пісьменнік, бачыць наш край такім (чытае падрыхтаваны вучань) :

- Назавіце найбольш характэрныя рысы нацыянальнага характару беларусаў. (Працавітасць, вынослівасць, шчодрасць, гасціннасць.)

- Беларускі пісьменнік У. Караткевіч лічыць, што абрысы Беларусі на карце нагадваюць нашага магутнага цара Белавежскай пушчы – зубра.

Я – беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя:

Аб добрай славе Беларусі

Ў свеце знаюць нездарма.

Я – беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

I зблізку чую, і здаля.

Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!.

– Чым ганарыцца лірычны герой ў гэтым вершы? (адказы вучняў)

Дзяўчынка чытае верш “Радзілася я ў Беларусі”

Радзілася я ў Беларусі,

Дзе ціхі, задумлівы бор.

Ляцяць сюды з выраю гусі

Да сініх, цудоўных азёр.

Стаяць векавыя дубровы,

Даносіцца ласкавы шум.

I сонца, і ветрык вясновы

Цяплом саграваюць душу.

Радзілася я ў Беларусі,

Дзе срэбрам крыніцы звіняць,

Сюды з крыкам радасным гусі

3 далёкага поўдня ляцяць. (Авяр’ян Дзеружынскі)

— Вы, напэўна, ведаеце, што наша краіна на карце падобна на кляновы лісток.

Вучань чытае верш В.Віткі “На карце вялікага свету”

На карце вялікага свету

Яна - як зялёны лісток.

Сасмяглая песня лета,

Жывое вады глыток!

Душы запаветны куток,

Трапеча гарачым ранкам

На дрэве нястомны лісток,

А ў навальніцу б’ецца,

Нябачны паміж лісця,

Як роднае матчына сэрца,

Што мне даражэй жыцця. (В.Вітка)

“ Беларус – гэта мова, якая журчыць, нібы ручаёк паміж камянёў, травінак, дрэў… Беларус – гэта родны куточак, тое мястэчка, якое дае табе спакой і пачуцце бяспекі… Беларус – гэта слёзы. Гарачыя і шчырыя. Слёзы, якія з’яўляюцца на вачах, калі тваё дзіця робіць першыя, яшчэ няўпэўненыя крокі, калі каханы кажа запаветнае “так”, калі ты чуеш, што маці ганарыцца табой. Іх можна пабачыць на тваіх вачах, калі ты на Дзень перамогі кладзеш ахапак кветак да помніка абаронцам, якія падарылі магчымасць жыць пад мірным небам…

Вучні чытаюць ланцужком:

1 вучань: Я тым заўсёды ганаруся,

Што ў шчаслівую пару

Я нарадзіўся ў Беларусі

I так, як маці, гавару. (Сяргей Грахоўскі)

2 вучань: Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,

Хто забыў сваю мову – усё згубіў. (Уладзімір Караткевіч)

– Беларуская мова вельмі мілагучная, спеўная, прыгожая. Нездарма многія беларускія паэты прысвяцілі ёй свае вершы. (Вучні чытаюць вершы пра родную мову.)

3 вучань: Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

Кожная з іх барвы дзівосныя мае,

Вечным агнём зіхаціць – не згарае.

Ты мне заўсёды была дапамогай,

Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.

Чую ў табе перазвоны крыніцы

Чую ў табе і раскат навальніцы,

Чую павевы зялёнага бору,

Водгулле працы ў родным прасторы.

Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,

Кожнае слова вякамі стварана,

І на вякі яно жыць застанецца,

Вечнае так, як народнае сэрца. (Уладзімір Дубоўка)

4 вучань: 3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

3 сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,

3 дрымучага ззяння бурлівых крыніц,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову,

Святыні народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзіўная родная мова. (Максім Танк)

Пявучая родная мова,

Ты – уладарка нявызнаных скарбаў.

Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова.

Іншае слова напоўнена плёскам

Іншае слова такое,

6 вучань: Што рэха лясное

Ў яго глыбінях затоена.

Ёсць і як мёд залатое, густое,

На травах яно духмяных настоена.

Ціха гучаць у мове маёй

Водгулле бітваў у іх

Часам бывае – заззяе неспадзявана

Новаю зоркаю слова-абнова.

Колькі ў табе нявызначаных скарбаў схавана,

Пявучая родная мова. (Алесь Зарыцкі)

7 вучань: Над намі словы ўладараць.

Мы чуем і гаворым іх,

Яны то здружаць, то пасвараць

Сяброў і ворагаў маіх.

Бо словы розныя бываюць:

Адны – агню стрымаюць шквал,

Другія словы забіваюць

Ўсё жывое напавал.

Ад слова сэрца халадзее

Праходзіць сон і забыццё.

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціцца жыццё.

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрца стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы,

Дык не шкадуйце шчырых слоў! (Сяргей Грахоўскі)

8 вучань: Слова – радасць, слова – чары,

Вобраз вечна юных вёсен,

Ёсць ты ўсюды: у сонцы, у хмары,

Ты глядзіш праз неба просінь.

Лашчыш слух мой, слова-ззянне,

Атуляеш сэрца ласкай,

Ноч і вечар, дзень, світанне

Абняло ты, слова-краска. (Якуб Колас)

– Дзе б вы ні былі, шануйце сваю родную мову.

Гавары роднай мовай сваёй,

Прыгажэй за пялёсткаў вішнёвых,

Што крыштальнай сваёй чысцінёй

Выпраменьвае з ласкаю словы.

Гавары роднай мовай сваёй,

Што гадамі нішто не скрышыла.

Таму наканавана ёй на вякі

– Неўміручасць і сіла. (Авяр’ян Дзеружынскі )

Вось і надышоў самы хвалюючы і адказны момант –час развітання з паэтычным словам нашых гаспадароў , паважаныя сябры!

Калі вам спадабалася наша з вамі літаратурная гасцёўня, падарыце ёй свае словы падзякі.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Презентация Microsoft Power Point 9.6 MB

6 клас М.Скобла Е.Полацкая. Бардылёва1 К

Презентация Microsoft Power Point 2.4 MB

Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры

Презентация Microsoft Power Point 5.6 MB

Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”

Презентация Microsoft Power Point 481.0 KB

Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці К. Крапівы.

Презентация Microsoft Power Point 291.5 KB

Презентация Microsoft Power Point 901.5 KB

Па старонках сямейнага альбома Максіма Багдановіча

Багданов_ч. Сямейны альбом.ppt.pps

Презентация Microsoft Power Point 1.8 MB

Багушэвіч - 9-11 класы.ppt.pps

Презентация Microsoft Power Point 640.0 KB

"Жыціе Ефрасінні Полацкай".

Асноўныя этапы жыцця беларускай асветніцы

Е.Полацкая-бел. лит и ист. Бел.ppt.pps

Презентация Microsoft Power Point 3.0 MB

Якуб Колас(1882 – 1956)

Презентация Microsoft Power Point 846.0 KB

Жыццё Янкi Куралы.ppt.pps

Презентация Microsoft Power Point 2.2 MB

Выяўленне любові да Радзімы і волі ў вершы М.Багдановіча “Слуцкія ткачыхі”

М. Багдановiч Слуцкiя Ткачыхi.ppt.pps

Презентация Microsoft Power Point 974.5 KB

Паняцце пра эпоху АдраджэнняЖыццё і творчасць Фр. Скарыны

Паняцце пра эпоху Адраджэння.ppt.pps

Презентация Microsoft Power Point 857.0 KB

пімен панчанка. сармацкае кадзіла.ppt.pp

Презентация Microsoft Power Point 419.0 KB

Службовыя часціны мовы

Прэзентацыя па беларускай мове - Часціца

Презентация Microsoft Power Point 1.9 MB

УРОК – ПЕДАГАГІЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ ПА АПАВЯДАННІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА “БЫЛІ Ў МЯНЕ МЯДЗВЕДЗІ”

Читайте также: