Т кляшторная ветлівыя словы конспект занятия

Обновлено: 08.07.2024

Цель – укрепление здоровья детей, совершенствование физических качеств; создать у детей бодрое, радостное настроение.

Ход ЗАНЯТИЯ:

Дети садятся на стульчики.

Воспитатель: Мы уже не раз говорили о вежливости, учились внимательно относиться друг к другу, к взрослым. Давайте вспомним вежливые слова. Я поду читать загадки, а вы их продолжите:

Встретив зайку, ёж-сосед

Говорит ему: … (Привет)

А его сосед ушастый

Отвечает: «Ёжик, … (Здравствуй)

Говорить друзьям не лень,

Улыбаясь… (Добрый день)

К Осьминожке Камбала

В понедельник заплыла,

А во вторник на прощанье

Ей сказала: … (До свиданья)

Неуклюжий песик Костик

Мышке наступил на хвостик.

Поругались бы они, Но сказал он … (Извини)

Толстая корова Лула

Ела сено и чихнула.

Чтобы не чихала снова,

Мы ей скажем: … (Будь здорова)

Говорит Лиса Матрё на:

«Отдавай мне сыр, ворона!

Сыр большой, а ты мала!

Ты, Лиса, не жалуйся, А скажи: … (Пожалуйста)

Бегемот и Слон, поверь,

Не пролезут вместе в дверь.

Тот, кто вежливей, сейчас

Скажет: Только… (после вас)

Муха Жу, хоть не хотела,

В скорый поезд залетела.

Ей букашки Фло и Фти

Скажут: … (Доброго пути)

Дал Ивану царь Гундей

За спасенье пять гвоздей,

А Иванушка царю Говорит: … (Благодарю)

Воспитатель: вежливый человек не только пользуется вежливыми словами, но и с их помощью выражает свое отношение к окружающим, что умение хорошо относиться к окружающим, проявлять к ним уважение называется воспитанностью.

Жители города устроили праздник, салют, приготовили угощение.

Только злая волшебница не радовалась, но сделать ничего не могла и ушла навсегда из города в дремучий лес.

Воспитатель: Нужны вежливые слова? (ответы детей)

А для чего они нужны? (ответы детей)

Они действительно волшебные, добрые и очень-очень нужные.

Будьте добры, похлопайте в ладоши!

Будьте любезны, руки вперед.

Опустите руки, пожалуйста.

Будьте добры, наклоните голову вперед.

Наклоните, назад, пожалуйста.

Будьте любезны, садитесь на свои места.

Наше занятие подошло к концу, и я еще раз хочу сказать, что вежливые слова творят чудеса. Они делают людей во всем мире добрее, лучше, чище душой. Дорогие ребята! Я советую вам быть всегда вежливыми, приветливыми, дарить людям радость, и тогда всем окружающим будет приятно с вами общаться.

Калі ласка дзякуй добры дзень, добры дзень, добры дзень.
Ветлівыя словы чую ад людзей,
Чую ад людзей, чую ад людзей.
Толькі цёплую усмешку можна з імі параўнаць,
Трэба словы гэтыя шанаваць.
Толькі цёплую усмешку можна з імі параўнаць,
Трэба словы гэтыя шанаваць.
Калі ласка дзякуй добры дзень, добры дзень, добры дзень.
Ветлівыя словы чую ад людзей,
Чую ад людзей, чую ад людзей.
Я таксама я таксама буду імі даражыць,
З ветлівымі словамі лёгка жыць.
Я таксама я таксама буду імі даражыць,
З ветлівымі словамі лёгка жыць.
Ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла.
Ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла, ла.
Ла, ла, ла, ла, ла.
Словы гэтыя пачуеш паміж іншых слоў і моў,
І сябе адчуеш сярод сяброў.
Словы гэтыя пачуеш паміж іншых слоў і моў,
І сябе адчуеш сярод сяброў.

  • Для учеников 1-11 классов и дошкольников
  • Бесплатные сертификаты учителям и участникам

Конспект воспитательного мероприятия для группы продленного дня

“Свята ветлівых дзяцей”

Мэты: растлумачыць дзецям, якім павінен быць культурны чалавек;

даць уяўленне аб духоўнай прыгажосці людзей;

актывізаваць і развіваць здольнасць дапамагаць, спачуваць людзям.

выхоўваць гуманныя адносіны да людзей;

удасканальваць навыкі культуры паводзін;

садзейнічаць яднанню дзіцячага калектыву.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, аплікацыйны рамонак, канверт з прыказкамі, выстава кніг, абсталяванне для гульняў.

Ход мерапрыемства

1. Арганізацыйны момант

Стварэнне эмацыянальнага настрою на працу.

Настаўнік: Прывітанне, мае дарагія! Я вельмі рада бачыць вас на нашым свяце. Хачу падзяліцца з вамі сваім добрым настроем. Думаю, што мы можам стварыць атмасферу цікавай працы. Згодны!

Дзеці, устаньце, калі ласка, вазьміцеся за рукі, адчуйце іх цеплыню, усміхніцеся! Няхай вашы рукі будуць сонечнымі промнямі. Працягніце свае сонечныя промні адзін аднаму. Пажадайце творчай працы. У вас з ` явяцца новыя сілы, здароўе, шчасце, радасць.

2. Вызначэнне тэмы заняткаў. Конкурс “Рамонак - перакладчык” (праца парамі)

Настаўнік: Апрача галоўных слоў, ёсць у нашай мове ветлівыя чароўныя словы. Але мы часцей за ўсё ўжываем гэтыя словы на рускай мове. А сёння мы назавём ветлівыя словы на беларускай мове. Абмяркуем тыя сітуацыі, у якіх яны ўжываюцца. Працаваць мы будзем парамі. Перад вамі два рамонкі з 7 пялесткамі. Трэба будзе супаставіць словы з аднаго рамонка з другім і растлумачыць.

а) калі ласка - пожалуйста

б) добры дзень- здравствуйте

в) дзякуй- спас и бо

г) сардэчна запрашаем – искренне пр иглашаем

д)да пабачэння – до свидания

е) сардэчна віншуем – искреннеор поздравляем

ё) будзьце ласкавы – будте добры

Інфармацыя на дошцы з малюнкамі (слайд)

Ветлівасць – адна з важнейшых якасцей выхаванага чалавека. Да 4 стагоддзя у рускай мове шырока ўжывалася слова “веже”. Такім словам называлі чалавека, які ведае , як весці сябе ў той ці другой сітуацыі. Ветлівасць – гэта ўменне весці сябе так, каб другім было прыемна мець з табой зносіны.

3. Паэтычная гульня “Слоўнік ветлівых слоў”

1. Зазелянее стары пень,

Калі пачуе (добры дзень).

2. Раніцай гаворам мы:

(прывітанне), ўсе сябры.

3. Калі мы зробім нешта дрэнна,

То папросім (прабачэння).

4. Калі цябе пачаставалі прысмакай,

Скажы ўсім (вялікі дзякуй).

4. Конкурс знаўцаў этыкету (растлумачыць)

1. Сустрэліся малодшы і старэйшы. Хто з іх вітаецца першым? (Малодшы)

2. Якія прывітанні вы ведаеце? (Добры дзень! Добрай раніцы! і інш.)

3. Хто падае руку першым: старэйшы ці малодшы? (Старэйшы)

4. Як у нас трэба прасіць прабачэння? (Даруйце ,калі ласка! Прабачце, калі ласка! Дазвольце павініцца)

5. Якімі словамі трэба пачаць знаёмства? (Давайце пазнаёмімся. Дазвольце пазнаёміцца і інш.)

6. Якімі словамі можна выказаць просьбу? (Дазвольце папрасіць вас. Не маглі б вы мне дапамагчы)

7. Як правільна развітацца? (Да пабачэння! Да новых сустрэч! Да хуткай сустрэчы!)

5. Фізкультхвілінка. Гульня “Ветліва – няветліва”

Калі ўчынак ветлівы - хлопайце ў далоні, калі няветлівы - захоўвайце цішыню.

1. Прывітацца пры сустрэчы (хлопаюць)

2. Не прапусціць старэйшага, які ўваходзіць (цішыня)

3. Штурхануць і не папрасіць прабачэння (цішыня)

4. Не ўступіць месца старэйшаму (цішыня)

5. Дапамагчы падняць рэч, якая скінулася (хлопаюць)

6. Падзякаваць за дапамогу (хлопаюць)

7. Прапусціць дзяўчынак наперад (хлопаюць)

6. Абмеркаванне прыказак “Збяры прыказку” (канверт з заданнямі)

1. Язык мой – вораг мой

2. Добрае слова і рану гоіць

3. Слова як птушка: выпусціш – не вернеш

4. Злы плача ад зайздрасці, а добры – ад радасці

5. Добрае слова як ясны дзень

6. Кайся не кайся, выпусціў слаўцо – не вернеш

Інфармацыя на дошцы (слайд)

У адной мудрай кнізе напісана, што не выпадкова прырода так зрабіла, што мова чалавека знаходзіцца як бы за двума брамамі: губамі і зубамі. Гэта для таго, каб чалавек не кідаўся словамі, не падумаўшы. А калі выпадкова сказаў дрэннае слова, то няхай ён зубамі прытрымлівае свой язык. І абавязкова папросіць прабачэння.

7. Расказ “Ветлівыя дзеці” (дапоўніць чароўнымі словамі)

Аднойчы Славік паехаў да сваіх сяброў. У аўтобусе ён сеў каля акна і з задавальненнем разглядаў вуліцы.

Раптам у аўтобус зайшла жанчына з дзіцём. Славік падняўся і сказаў ёй: (“Сядайце, калі ласка”)

Жанчына была вельмі ветлівая і падзякавала хлопчыку: (“Дзякуй табе, добры хлопчык”)

Раптам аўтобус нечакана спыніўся. Славік ледзь не зваліўся і моцна штурхануў мужчыну , які стаяў побач. Мужчына раззлаваўся, але Славік хутка яму сказаў: (“Прабачце,калі ласка”)

8. Паэтычная старонка (чытанне верша на памяць вучням 5 класа)

Настаўнік: Дарагія вучні!У нашай беларускай мове, прыгожай і мілагучнай, вельмі многа ветлівых і чароўных слоў. Аб гэтым пішуць у сваіх творах многія паэты і пісьменнікі. Вось адзін з такіх вершаў , які напісаў Пятрусь Броўка, мы з вамі і паслухаем.

У любiмай мове, роднай, наскай,

Ах, якiя словы: "Калi ласка. "

Як звiняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё iдуць са мною.

Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:

– Калi ласка, калi ласка, ў хату!

Не паспелi сесцi пры сустрэчы,

Як патэльня засквiрчэла ў печы,

Ды i чарка блiснула дарэчы.

Бульба, смажанiна i каўбаска,

Пакаштуйце, людцы, калi ласка!

Хлопец кажа дарагой дзячыне:

– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй.

Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,

Ўсе з табой нягоды пераможам.

Гром грымiць. З нябёсамi размова:

– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!

I не вельмi буйны i не рэдкi –

На сады, на пушчы, на палеткi,

На грыбы, на ягады, на кветкi .

– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.

Мы гаворым ранiшняму сонцу:

– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,

Радасцю аблашчы нашы твары,

Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!

– Калi ласка. – нашай роднай мовы

Шчырыя i ветлiвыя словы.

9. Рэфлексія. Гульня “Чароўная рука”

Настаўнік: Дарагія дзеці, давайце з вамі выведзем правіла ветлівасці.

“Не цані чалавека па твары, а цані па душы”.

Абвядзіце сваю руку на лісту паперы. Напішыце на кожным пальчыку ветлівае (добрае) слова, а потым падарыце яго таму,з кім вы сябруеце.

Кірэева Г.В., выхавальнік групы падоўжанага дня дзяржаўнай установы адукацыі “Гарбавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Чавускага раёна Магілёўскай вобласці

Разучиваем вместе с детьми в феврале

Рекомендуемые произведения

Матуліны рукі

З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі,
Што з ранку працуюць
Няспынна і лоўка -
Дачушку накормяць,
Прычэшуць галоўку,
Кашулю пашыюць,
Правераць задачу
І сына суцешаць,
Калі той заплача.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі -
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх дзеці

Блакіт нябёс і белы бусел,
І кветкі ў полі, як абрус.
Наш край завецца Беларуссю,
І сам ты – хлопчык-беларус.
Сяржук Сокалаў-Воюш




3. Развіваць творчыя здольнасці вучняў, іх мову, вучыць параўноўваць, рабіць вынікі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

III. Арфаграфічная размінка

З..л..цісты ліпень —

Верш..ліна лета.

Родная ст.ронка

Сонейкам с.грэта.

Зацвітаю..ь ліпы.

I квітнею..ь руж.

Пч..лы к..р..годам

Па-над імі кружаць.

Л. Пранчак

— Устаўце прапушчаныя літары.

— У апошнім сказе вызначце галоўныя члены сказа. Якімі часцінамі мовы яны выражаны?

— Да выдзеленых слоў падбярыце прыметнікі.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

IV. Чыстапісанне

ветлівасць вулей волат

Тлумачэнне сэнсу слоў:

Ветлівасць (вежливость) — прыветлівасць, уласцівасць чалавека.

Волат (богатырь) — казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці, асілак, чалавек выдатных здольнасцей.

— Растлумачце правапіс прапушчаных літар.

— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.

V. Паведамленне тэмы ўрока

VІ. Работа над тэмай урока

Практ. 156, с. 85 (вусна)

Чытанне вучэбна — навуковага тэксту на с. 86.

VІI. Фізкультхвілінка

Каваль (кулачком адной рукі стукаюць па далоні другой);

цырульнік (уяўнымі нажніцамі стрыгуць);

піяністка (іграюць на піяніна);

скрыпач (іграюць на скрыпцы);

маляр (фарбуюць пэндзлем);

пекар (месяць цеста);

даярка (дояць карову).

VIІI. Замацаванне

Тэкст — апавяданне можа атрымацца такім:

Голуб прыляцеў на двор, каб адпачыць і пакляваць зярнятак. Кот Цімох заўважыў голуба і прытаіўся за кустом. Голуб пачаўкляваць зерне. Раптам Цімох выскачыў з-за куста і схапіў птушку за хвост. Аднак кату не пашанцавала злавіць галуба. У лапах заста-лося толькі адно пяро, Вось такое няўдалае паляванне атрымалася ў Цімоха!

Практ. 159, с. 87. Слоўнікавае слова: вулей

Чытанне вучэбна — навуковага тэксту на с. 87.

ІХ. Вынік урока. Рэфлексія

— Ці цяжка было вам працаваць на ўроку?

— Якую ацэнку дасце сваёй працы?

— Вы ўсе стараліся працаваць. Малайцы!

X. Дамашняе заданне

Распрацоўкі ўрокаў для пачатковай школы тут.

Наступныя ўрокі беларускай мовы:

Чтобы не пропустить ничего, что происходит и публикуется на блоге, подписывайтесь ЗДЕСЬ. И не забудьте оставить чуть ниже свой комментарий 😉 Я ценю ваше мнение!

Читайте также: